Валянціна Аксак

беларуская паэтка

Валянціна Іванаўна Аксак (Арлова) (28 красавіка 1953, в. Смалічы, Нясьвіскі раён, Менская вобласьць) — беларуская паэтка.

Валянціна Аксак
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 28 красавіка 1953(1953-04-28) (71 год)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэтка, журналістка
Мова беларуская мова[1] і расейская мова[1]
Узнагароды

Біяграфія рэдагаваць

Нарадзілася 28 красавіка 1953 году ў в. Смалічы Нясьвіскага раёну Менскай вобласьці.

У 1975 годзе скончыла гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Працавала карэспандэнтам, аглядальнікам у газетах, загадчыкам аддзелу культуры часопісу «Беларусь». Карэспандэнтка «Радыё Свабода». Сяброўка Саюзу беларускіх пісьменьнікаў з 1994 году[2]. Жыве ў Менску.

Творчасьць рэдагаваць

Дэбютавала вершамі ў наваполацкай шматтыражцы «Хімік».

Бібліяграфія рэдагаваць

  • «Цьвінтар» (1992)
  • «Капліца» (1994)
  • «Антычны дождж» (1999)
  • «Віно з Каліфорніі» (2003)
  • «Ружоўніца» (2008)
  • «Дзікая сьліва» : Вершы. — Менск, «Кнігазбор», 2015. — 104 с. — (Бібліятэчка часопісу «Дзеяслоў»; выпуск 18).
  • «Завінены рай» : Кніга паэзіі. — Менск, Галіяфы, 2017. — 116 с.
  • «Кава ў арліным гнязьдзе» : Кніга паэзіі. — Менск, Кнігазбор, 2019. — 100 с.
  • «Трэці Эдэм» : Кніга паэзіі — Менск, Кнігазбор, 2021. — 140 с — (Бібліятэчка часопісу «Дзеяслоў»; выпуск 30).

Узнагароды рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць