Валеры Арэхаў

казаскі хакеіст

Вале́ры Арэ́хаў (па-расейску: Валерий Орехов; нар. 17 ліпеня 1999 году) — казаскі хакеіст, абаронца магнітагорскага клюбу «Мэталюрг» з Кантынэнтальнае хакейнае лігі.

Валеры Арэхаў
Рост 186 см[1]
Пазыцыя абаронца
Грамадзянства
Дата нараджэньня 17 ліпеня 1999(1999-07-17)[2] (24 гады)
Месца нараджэньня
Клюб Мэталюрг Магнітагорск
Выступаў за
Гульнявая кар’ера 2017 — цяпер

Кар’ера рэдагаваць

Пачаў хакейную кар’еру ў клюбе «Сьнежныя Барсы», спаборнічаючы ў Моладзевай хакейнай лізе. Пасьля быў падцягнуты да складу астанінскага «Барысу», у складзе якога правёў пяць сэзонаў. 23 траўня 2022 году як вольны агент далучыўся да магнітагорскага «Мэталюргу» з Расеі[3]. У сэзоне 2022—2023 гадоў Арэхаў правёў толькі 14 матчаў у складзе каманды, не здабыўшы аніводнага пункту. У выніку 22 сьнежня 2022 году да сканчэньня сэзону быў аддадзены ў арэнду іншаму клубу КХЛ «Адміралу». Вярнуўшыся ў Магнітагорск пачаў атрымліваць больш гульнявога часу.

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць