Бітва пры Вісласе адбылася 27 красавіка 1622 году, каля нямецкай вёскі Вісьлях (Wiesloch) за 15 міляў на поўдзень ад Гайдэльбэргу, паміж пратэстанцкім войскам пад агульным кіраўніцтвам графа Эрнста фон Мансфэльда і камандуючага войскамі Бадэна супраць каталіцкага войска пад кіраўніцтвам Цілі.

У пачатку вясны 1621 году, найміты пад кіраўніцтвам камандуючага войскамі Бадэн-Дурлаха Фрыдрыха Георга перайшлі Райн з боку Эльзасу для аб’яднання з войскам Эрнста фон Мансфэльда. Аб’яднанае войска імкнулася перадухіліць злучэньне войска Цілі з 20 000 войскам Gonzales de Córdoba, якое прыйшло з Гішпанскіх Нідэрляндаў па загадзе генэрала Амбросіё Сьпінолы. Цілі сустрэў пратэстанцкае войска з боку ар’ергарду і паспяхова прадвігаўся, пакуль не сустрэў галоўныя сілы пратэстаў. Цілі адступіў і злучыўся з de Córdoba ў наступным месяцы. Пасьля бітвы, Мансфэльд апынуўся ў складаным становішчы, пакуль войска Крысціяна Брансвіка не падышло з поўначы. Гэтыя два войскі ўдзельнічалі ў наступным месяцы ў бітве пры Вімпфене.