Бэер — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Beieri
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Beie + Heri
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Бэер»

Паходжаньне рэдагаваць

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Беер (Beieri, Beier[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова бой- (буй-, бэй-) (імёны ліцьвінаў Бейка, Бумонт, Буйвід; германскія імёны Beiko, Bumund, Boiorix) зьнітоўваецца з швэдзкім boja 'ланцуг, кайданы'[3], а аснова -гер- (-ер-) (імёны ліцьвінаў Герман, Гунтэр, Кіндэр; германскія імёны Herman, Gunter, Kinder) паходзіць ад гоцкага harjis[4], германскага heri 'войска, загон' або гоцкага hairus[5], германскага heru 'меч'[6].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Bejer (Bajer)[7].

У 1621 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Martinus Beierus, Hohensteinensis Borussus, у 1623 годзе — Joachimus Beier, Tilsensis Borussus, у 1652 годзе — Martinus Bejerus, Teuto-Ilaviensis Borussus[8].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Mała kamienica p. Pota, teraz Bejerowa wdowa mieszka, jedna (1690 год)[9]; Anna Bejerowa (14 чэрвеня 1792 году)[10].

Носьбіты рэдагаваць

  • Ваўрынец Боер (Wawrzyniec Bojer) — швэд з Стакгольму, які ў 1580 годзе навучаўся ў Папскай сэмінарыі ў Вільні[11]

Бэеры (Bejer) — літоўскі шляхецкі род зь Вільні і Віленскага павету[12].

Глядзіце таксама рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Korsmeier C. M. Die Ortsnamen des Kreises Coesfeld. — Bielefeld, 2016. S. 51.
  2. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 325.
  3. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 16.
  4. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 143.
  5. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 124.
  6. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  7. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 10.
  8. ^ Die matrikel der Universität Königsberg i. Pr. Bd. 1: Die Immatrikulationen von 1544—1656. — Leipzig, 1910. S. 253, 271, 532.
  9. ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Województwo wileńskie 1690 r. — Warszawa, 1989. S. 41.
  10. ^ Sẽnosios Pasvalio bažnyčios knygos. IX. 1788—1794 metų mirties metrikų knyga. — Savilaida, 2016. P. 28.
  11. ^ Poplatek J. Wykaz alumnów Seminarium Papieskiego w Wilnie 1582—1773 // Ateneum Wileńskie. R. 11, 1936. S. 230.
  12. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 402.