Брады (Берасьцейская вобласьць)

вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі

Брады́[2]вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Брады ўваходзяць у склад Шчарчоўскага сельсавету. Знаходзяцца за 35 км на паўднёвы захад ад Пружанаў, 45 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы на лініі БаранавічыБерасьце.

Брады
трансьліт. Brady
Братэрская магіла (1941—1944)
Братэрская магіла (1941—1944)
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Пружанскі
Сельсавет: Шчарчоўскі
Вышыня: 167 м н. у. м.
Насельніцтва: 154 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1632
Паштовы індэкс: 225173[1]
СААТА: 1256889011
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°28′46″ пн. ш. 24°8′8″ у. д. / 52.47944° пн. ш. 24.13556° у. д. / 52.47944; 24.13556Каардынаты: 52°28′46″ пн. ш. 24°8′8″ у. д. / 52.47944° пн. ш. 24.13556° у. д. / 52.47944; 24.13556
Брады на мапе Беларусі ±
Брады
Брады
Брады
Брады
Брады
Брады
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гісторыя рэдагаваць

За расейскім часам — у Старуноўскай воласьці Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні, 1283 дзесяціны[3]. Паводле перапісу 1897 року 575 жыхароў, 74 двары, хлебазапасная крама, кузьня. На пачатку XX стагодзьдзя 592 жыхары.

За польскім часам — у гміне Гарадзечна Пружанскага павету Палескага ваяводзтва[4]. У 1921 року 53 двары.

Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР, з 12 кастрычніка 1940 у Шарашоўскім, з 17 сьнежня 1956 у Пружанскім раёнах Берасьцейскай вобласьці.

Насельніцтва рэдагаваць

  • XX стагодзьдзе: 1959 год — 537 жыхароў (перапіс); 1970 год — 436 жыхароў; 1999 год — 263 жыхары
  • XXI стагодзьдзе: 2003 год — 232 жыхары, 107 гаспадарак; 2005 год — 233 жыхары, 101 двор[5]; 2010 год — 154 жыхары

Інфраструктура рэдагаваць

Базавая школа-сад, Дом культуры, фэльчарска-акушэрскі пункт, аддзяленьне сувязі, 2 крамы, комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўваньня, рамонтна-мэханічныя майстэрні.

Транспарт рэдагаваць

Аўтадарогі Р98 «Абход тэрыторыі нацыянальнага парку „Белавеская пушча“» і Н565 Брады — Стойлы[6].

Турыстычная інфармацыя рэдагаваць

  • Валун з адбіткам ступні, які мясцовы люд называе сьледам Божай Маці ці анёла[7]. На абнесенай плотам тэрыторыі знаходзіцца таксама крыніца, ваду зь якой мясцовыя жыхары лічаць гаючай. Раней на паганскае сьвята Зелянец сюды адбываліся паломніцтвы[8].
  • Братэрская магіла (19411944)

Асобы рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Алфавитный список улиц по Броды (рас.) Пружанский район. БелпоштаПраверана 28 кастрычніка 2011 г.
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 257
  3. ^ Brody (1) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 1: Abablewo — Januszowo. — Warszawa, 1900. — S. 233
  4. ^ Brody, вёска. Radzima.net. Праверана 4 красавіка 2012 г.
  5. ^ Брады // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. — С. 495
  6. ^ Решение Брестского областного исполнительного комитета от 22 декабря 2007 г. №1094 «Об утверждении перечня местных автомобильных дорог Брестской области» (рас.). Валеры ЛеванеўскіПраверана 9 студзеня 2012 г.
  7. ^ Анатоль Кляшчук. Дажбог жыве ў Брадах. ЗвяздаПраверана 9 студзеня 2012 г.
  8. ^ Камяні-сьледавікі Даведнік / Духоўнае жыцьцё. Спадчына Беларусі (1 ліпеня 2012). Праверана 9 жніўня 2012 г.
  9. ^ Известные личности (рас.). Средняя школа №3 г. Пружаны. Праверана 9 студзеня 2012 г.

Літаратура рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Брады (Берасьцейская вобласьць)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў