Берасьцейскае піва

ААТ «Берасьцейскае» — беларускі бровар, разьмешчаны ў Берасьці. Заснаваны ў 1967 годзе. На лістапад 2008 году бровар выпускае 8,1% ад выпуску ўсяго беларускага піва[1].

ААТ «Берасьцейскае піва»
Тып ААТ
Заснаваная 1967
Краіна
Разьмяшчэньне Берасьце, вул. Баўманская 18
Ключавыя фігуры Алег Кісель
Галіна піваварная
Прадукцыя піва, квас, безалькагольныя напоі
Абарачэньне 72 965 млн. рублёў (2010; 24 373 тыс. $)
Апэрацыйны прыбытак 6 183 млн руб. (2010; 2 065 тыс $)
Чысты прыбытак 3 061 млн руб (2010; 1 023 тыс $)
Лік супрацоўнікаў 601 (2010)
Матчына кампанія Берасьцейскі абласны выканаўчы камітэт

Гісторыя рэдагаваць

У 1967 годзе ў адпаведнасьці з Пастановай СМ БССР №463 «Аб пляне разьвіцьця народнай гаспадаркі БССР» пачата будаўніцтва броварна-вінаробнага камбіната. Першая прадукцыя выпушчаная 17 красавіка 1970 году на плошчы вінавытворчасьці. Выпуск піва пачаты ў сакавіку 1971 году. Колькасьць працуючых на прадпрыемстве складала 202 чалавекі.

У 1996 годзе ўводзіцца нямецкае абсталяваньне ў цэху разьліваньня піва, якія дазволілі падняць да ўзроўню сусьветных стандартаў вонкавае афармленьне і павялічыць тэрміны рэалізацыі піва да 30 сутак.

У 1997 годзе наладжаны выпуск піва ў кегі (вытворчасьць фірмы «БЛЕФУ») зьмяшчальнасьцю 50 літраў і вытворчасьць слабаалькагольных напояў.

У 1998 годзе ўкаранёная аўтаматычная лінія па разьліваньні безалькагольных напояў у бутэльку ПЭТ 1,5 літра.

З мэтай максымальнай загрузкі магутнасьцяў на вінавытворчасьці, узровень выкарыстаньня якіх у 1996 годзе зваліўся да 7,2 %, у 1998 годзе ўводзіцца ўчастак па перапрацоўцы яблыкаў на сокі і асвойваецца новая вытворчасьць — пладовых зброжана-сьпіртованых сокаў і вінаў.

У вытворчасьці піва ўкаранёныя прагрэсіўныя сусьветныя тэхналёгіі. Забесьпячэньне камбіната вадой, цеплынёй, холадам, сьціснутым паветрам ажыцьцяўляецца аўтаномна. Маецца ўласная кацельня, якая забясьпечвае цеплынёй і найбліжэйшы мікрараён, халадзільна-кампрэсарная станцыя, паветраная станцыя, тры артэзіянскіх сьвідравіны агульным дэбітам 240 мэтраў кубічных у гадзіну і станцыя абезжалезваньня вады магутнасьцю 2500 м. куб/суткі.

Гатункі піва рэдагаваць

Сучасныя рэдагаваць

  • «Беловежское»
  • «Брестское XXI»
  • «Брестское Олимпийское»
  • «Брестское светлое»
  • «В десяточку»
  • «Европейское классическое»
  • «Корона»

Старыя (не выпускаюцца) рэдагаваць

  • «Барон Таубе»
  • «Белорусское»
  • «Брестское»
  • «Брестское 2000»
  • «Брестское ОК»
  • «Брестское особое»
  • «Брестское специальное»
  • «Брестское темное»
  • «Дуплет»
  • «Жигулевское»
  • «Зубр»
  • «Портер»
  • «Футбольный клуб Чемпион 82»

Крыніцы рэдагаваць