«Белювэліргандаль» — беларуская дзяржаўная сетка ювэлірных крамаў, заснаваная ў 1948 годзе ў Менску[1]. Мае 40 крамаў у 25 гарадах Беларусі. У 2011 г. займала 30% ювэлірнага рынку краіны. Зьмяшчала 110 тыс. ювэлірных вырабаў, па амаль палове зь якіх складалі залатыя і срэбраныя. 60% тавараў завозілася з-за мяжы. 30% — з Гомеля. Рэшту тавараў складалі сувэніры.

Белювэліргандаль
Тып Адкрытае акцыянэрнае таварыства
Дэвіз Залатыя правілы, залатыя гарантыі
Заснаваная 1948
Разьмяшчэньне Менск, вул. Смаленская, д. 33
Ключавыя фігуры Уладзімер Міргалоўскі
Галіна Гандаль
Прадукцыя Продаж, рамонт і закуп упрыгожваньняў
Абарачэньне 263 млрд рублёў (2013; $29,3 млн)
Апэрацыйны прыбытак 17,3 млрд руб ($1,93 млн)
Чысты прыбытак 13,4 млрд руб ($1,5 млн)
Лік супрацоўнікаў 112 (2013)
Матчына кампанія «Гомельскі Крышталь»

Залатыя завушніцы, ланцужкі і пярсьцёнкі пераважна пастаўлялі расейскія заводы Кастрамы, Масквы і Пецярбургу. Срэбраныя ўпрыгожваньні закупаліся ў Італіі, Расеі ды Ўкраіне[2].

Крыніцы рэдагаваць