Бельскі раён (Цьвярская вобласьць)

раён Цьвярской вобласьці Расеі

Бельскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым захадзе Цьвярской вобласьці Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Белы.

Бельскі раён
Бельский район
Агульныя зьвесткі
Краіна Расея
Статус раён
Уваходзіць у Цьвярскую вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Белы
Дата ўтварэньня 1929
Насельніцтва (2009) 7300
Плошча 2135 км²
Вышыня па-над узр. м.
 · сярэдняя вышыня

 209 м
Месцазнаходжаньне Бельскага раёну
Бельскі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC +3
Код аўтам. нумароў 69
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Геаграфія рэдагаваць

Плошча раёну — 2135 км². Асноўныя рэкі — Обша, Нача.

Гісторыя рэдагаваць

Раён утвораны пры расфармаваньні Бельскага павету Смаленскай губэрні ў 1929 годзе.

У 1944 увайшоў у склад Вялікалуцкай вобласьці, а ў 1957 зноў адышоў да Калінінскай вобласьці. У 19631965 ягоная тэрыторыя ўваходзіла ў Нялідаўскі раён, а ў 1965 Бельскі раён быў адноўлены.

Дэмаграфія рэдагаваць

Насельніцтва раёну складае 7,3 тыс. чалавек, у тым ліку ў мескіх умовах жывуць каля 4,0 тыс. Усяго налічваецца 160 населеных пунктаў.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел рэдагаваць

У складзе раёну маецца 1 мескае і 6 сельскіх паселішчаў:

Мескія паселішчы:

  1. Бельскае мескае паселішча

Сельскія паселішчы:

  1. Будзінскае сельскае паселішча
  2. Вярхоўскае сельскае паселішча
  3. Дзямяхаўскае сельскае паселішча
  4. Кавельшчынскае сельскае паселішча
  5. Прыгараднае сельскае паселішча
  6. Ягораўскае сельскае паселішча