«Беларусь 5» — расейскамоўны спартовы тэлеканал Белтэлерадыёкампаніі, заснаваны ў 2013 годзе. Вядзе паказ беларускіх, замежных і міжнародных першынстваў у 9 відах гульняў і спорту: баскетбол, біятлён, бокс, гандбол, лёгкая атлетыка, мастацкая гімнастыка, тэніс, футбол і хакей[1]. Сярод футбольных трансьляцый — Прэм’ер-Ліга Ангельшчыны[2]. У 2019 годзе таксама быў паказаны Чэмпіянат Эўропы па фігурным катаньні[3]. Падчас буйных спартовых мерапрыемстваў (Алімпійскіх[4] і Эўрапейскіх гульняў) канал працуе 24 гадзіны штодня. Першапачаткова трансьляцыя вялася толькі ў Менску[5]. Потым канал стаў адным з агульнанацыянальных[6]. 1 сьнежня 2013 году канал быў дададзены да аналягавага пакета вяшчаньня МТІС[7]. Спартовыя камэнтатары: Аляксей Пынцікаў (баскетбол), Яўген Табула, Аляксандар Цьвячкоўскі (футбол, хакей, гандбол, валейбол), Уладзіслаў Татур, Улада Сарокіна (мастацкая і спартовая гімнастыкі, водныя віды спорту), Уладзімер Навіцкі (футбол, хакей, біятлён); Сяргей Мацкевіч (футбол, валейбол, тэніс, лёгкая атлетыка), Ганна Любенкова, Дарына Запольская, Дзьмітры Герчыкаў (баскетбол) ды Павал Баранаў (футбол, бокс)[8][5]. У 2017 годзе прэзыдэнт Беларусі выступіў з крытыкай якасьці канала[9]. 1 кастрычніка 2018 году распачалася трансьляцыя асобнага канала «Беларусь 5. Інтэрнэт»[10].

«Беларусь 5»
Краіна Беларусь
Зона вяшчаньня Беларусь
Створаны 21 кастрычніка 2013 (10 гадоў таму)
Заснавальнік Белтэлерадыёкампанія
Уладальнік Белтэлерадыёкампанія
Кіраўніцтва Павал Булацкі
Афіцыйны сайт www.belarus5.by

Перадачы рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць