Балёньня (футбольны клюб)

італьянскі футбольны клюб

«Балёньня» (па-італьянску: Bologna F.C. 1909) — італьянскі футбольны клюб з гораду Балёньня, які месьціцца ў правінцыі Эмілія-Раманьня. Заснаваны ў 1909 годзе й рэфармаваны ў 1993 годзе. Сяміразовы чэмпіён Італіі, двухразовы ўладальнік Кубка Італіі. Клюб мае мянушку «rossoblù» з-за чырвоных і сініх паласатых кашуляў, якія зьяўляюцца традыцыйнымі для клюбу. Чырвоны й сіні, таксама, зьяўляюцца афіцыйнымі колерамі гораду. Хатнія матчы «Балёньня» праводзіць на стадыёне «Рэната Даль’Ара», які здольны зьмясьціць 38 279 гледачоў.

Балёньня
Поўная назва Bologna Football Club 1909 SpA
Заснаваны 1909
Горад Балёньня, Італія
Стадыён Стадыё Рэната Даль’Ара
Умяшчальнасьць: 38 279
Прэзыдэнт Джоўі Сапута[d]
Кіраўнік Saputo[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Сэрыя A
 · 2022—2023 9 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

Клюб займае шостае месца паводле пасьпяховасьці ў Сэрыі А. На міжнароднай арэне каманда дамагалася перамогі ў Кубку Інтэртота й Кубку Мітропы. Сэзон 1998—1999 гадоў можна лічыць адным з самых пасьпяховых: каманда здолела дабрацца да паўфіналу Кубка УЭФА, дзе саступіла марсэльскаму «Алімпіку». У сэзоне 2007—2008 гадоў каманда заваявала пуцёўку ў Сэрыю А, вярнуўшыся пасьля вылету ў сэзоне 2004—2005 гадоў.

Гісторыя рэдагаваць

Раньнія гады рэдагаваць

Футбольны клюб «Балёньня» быў сфармаваны аўстрыйцам Эміліё Арнштайнам, які зацікавіўся футболам, калі вучыўся ва ўнівэрсытэтах ў Вене й Празе. Ён і ягоны брат раней заснавалі яшчэ адзін футбольны клюб, «Black Star», у Аўстрыі.

Клюб быў заснаваны 3 кастрычніка 1909 году. Паводле ягонага фармаваньня, Карлё Сандоні стаў спонсарам клюбу й генэральным мэнэджарам, швайцарац Люі Раўш стаў прэзыдэнтам клюбу, шляхціч Гвіда дэля Вальле стаў віцэ-прэзыдэнтам, Энрыка Пэнальля стаўся сакратаром клюбу, Сэрхіё Лямпронці касірам клюбу, у той час як Эміліё Арнштайн і Леонэ Вінчэнцы сталі клюбнымі дарадцамі.

20 сакавіка 1910 году «Балёньня» адыграла сваю першую гульню супраць клюбу «Віртус», у якой «Балёньня» перамагла зь лікам 9:1.

Свой першы сэзон клюб правёў у рэгіянальнай лізе, у якасьці капітана ў тыя часы выступаў Арыга Градзі. «Балёньня» атрымала перамогу ў розыгрышу лігі й прасунулася ў лігу Вэнэта-Эміліяна. Клюб правёў чатыры сэзоны ў гэтай лізе, ніколі не займаючы месца ніжэйшае за пятае. «Балёньня» атрымала пуцёўку ў Паўночную Лігу, перш чым усе футбольныя лігі былі скасаваныя з пачаткам Першай сусьветнай вайны.

1920-я гады рэдагаваць

Пасьля Першай сусьветнай вайны выступы «Балёньні» сталі больш пасьпяховымі. Пасьля паразы ў паўфінале Паўночнага італьянскага чэмпіянату ў сэзоне 1919—1920 гадоў клюб дасягнуў фінале, дзе саступіў зь лікам 2:1 клюбу «Про Вэрчэльлі». У сэзоне 1923—1924 гадоў клюб зноўку заняў другое месца Паўночнай італьянскай лігі, атрымаўшы паразу ў фінале ад чэмпіёна Італіі таго году, клюбу «Джэноа».

Склад рэдагаваць

Актуальны на 11 лютага 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
3   Аб Штэфан Пош 1997
4   Аб Міхайла Іліч 2003
5   Аб Адама Сумааро 1992
6   ПА Нікала Мора 1998
7   Нап Рыкарда Арсаліні 1997
8   ПА Рэма Фройлер (ар. Нотынггэм Ф.) 1992
9   Нап Джошуа Зыркзээ 2001
10   Нап Еспэр Карльсан 1998
11   Нап Дан Ндой 2000
15   Аб Віктар Крыстыянсэн (ар. Лэстэр) 2002
16   Аб Тамаза Карацца 2004
17   ПА Усама Эль-Азузі 2001
18   Нап Сант’яга Кастра 2004
19   ПА Льюіс Фэрг’юсан 1999
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
20   ПА Мішэль Эбішэр 1997
21   Нап Енс Одгар (ар. АЗ) 1999
22   Аб Харалямбас Лікаяніс 1993
23   Бр Ніколя Баньяліні 2004
26   Аб Джон Люкумі 1998
28   Бр Лукаш Скарупскі 1991
29   Аб Лярэнца Дэ Сыльвэстры 1988
31   Аб Сэм Бёйкема 1998
33   Аб Рыкарда Каляф’ёры 2002
34   Бр Фэдэрыка Равальля 1999
56   Нап Алексіс Салемакерс (ар. Мілян) 1999
80   ПА Джаваньні Фабіян 2003
82   ПА Кацпэр Урбанскі 2004

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць