Балаж Шэбёк
вугорскі хакеіст
Бала́ж Шэ́бёк (па-вугорску: Balázs Sebők; нар. 14 сьнежня 1994 году) — вугорскі хакеіст, нападнік нямецкага клюбу «Ізэрлён Рустэрз». Яшчэ юнаком трапіў у Фінляндыю, дзе займаўся хакеем у акадэміі «Кярпята». Тым ня менш, дэбютаваў гулец у складзе клюбу «Хокі». Пасьля першага сэзону далучыўся да клюбу зь фінскай Лійгі «Калпы», зь якой здабыў срэбныя мэдалі фінскага першынства ў 2017 годзе. У 2021 годзе стаў хакеістам клюбу «Ільвэс», зь якім у першым жа сэзоне здабыў бронзавыя мэдалі.
Балаж Шэбёк | ||
---|---|---|
Рост | 186 см | |
Вага | 84 кг | |
Пазыцыя | нападнік | |
Грамадзянства | ||
Дата нараджэньня | 14 сьнежня 1994[1] (29 гадоў) | |
Месца нараджэньня | ||
Клюб | Ізэрлён Рустэрз | |
Выступаў за | ||
Гульнявая кар’ера | 2014 — цяпер |
Вольна валодае фінскай мовай[2].