Бабруйская езуіцкая місія

Бабруйская езуіцкая місія — дробная адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ордэну езуітаў ў Бабруйску (16231630).

Гісторыя рэдагаваць

У 1623 бабруйскі стараста Пётра Трызна з жонкай Ганнай з Масальскіх запісаў езуітам 2500 злотых ад вёскі Кісялевічы, якую падараваў Нясьвіжскаму езуіцкаму калегіуму на ўтрыманьне місіі ў Бабруйску. У ліпені 1623 рэктар калегіума Ян Аландус выслаў да Бабруйску ксяндзоў Якуба Разнавольскага і Рафала Класоўскага, якія пасяліліся ў двары Пятра Трызны. Цягам наступных 5 год прыяджалі туды езуіты з Нясьвіжу:

  • Мацей Лескі (1627—1630)
  • Рафал Класоўскі (1629—1630)
  • Міхаіл Крэзмер (1629—1630)

Літаратура рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць