Ашмянка

рака ў Беларусі

Ашмя́нка — рака ў Беларусі, левы прыток Вяльлі (басэйн Нёману). Цячэ ў Гарадзенскае вобласьці. Даўжыня 105 км. Плошча вадазбору 1490 км². Выдатак вады ў вусьці 13,4 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 .

Рака
Ашмянка
лац. Ašmianka
Рака Ашмянка
Рака Ашмянка
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Мураванай Ашмянкі
Вусьце Вяльля
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Гарадзенская вобласьць
Даўжыня 105 км
Сярэднегадавы сьцёк 13,4 м³/с
Плошча басэйну 1490 км²
Нахіл воднай паверхні 0,8 ‰

Асноўныя прытокі рэдагаваць

На рацэ рэдагаваць

Агульныя зьвесткі рэдагаваць

Пачынаецца каля вёскі Мураванай Ашмянкі Ашмянскага раёну, у вярхоўі цячэ цэнтральнай часткай Ашмянскага ўзвышша, у сярэдняй і ніжняй плыні — Нарачанска-Вялейскай нізінай.

Даліна выразная, яе шырыня 1—1,5 км. Абалона роўная, перасечаная, шырынёй ад 200 да 300 м, у ёй некалькі азёраў — найбольшае зь іх возера Рыжае. Рэчышча ў межань да вусьця ракі Гаружанкі мае шырыню 3—5 м, ніжэй 15—20 м; на працягу 6,3 км каналізаванае (ад вёскі Мураванай Ашмянкі да вусьця ракі Забалаці). Берагі стромкія, абрывістыя, у ніжняй плыні парасьлі хмызьняком.

Замярзае ў сярэдзіне сьнежня, крыгалом у канцы сакавіка. Каля вёскі Харанжышках сажалка (плошча 0,02 км²). У абалоне мэліярацыйныя каналы[1].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 48.

Літаратура рэдагаваць

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1