Асія Бібі

пакістанская хрысьціянка

А́сія Бібі́ (урду: آسیہ بی بی — Āsia Bibī), сапраўднае імя Асія Нарын (урду: آسیہ نورین — Āsiyaah Naurīn [ˈɑːsiɑː nɔːˈriːn]; нар. к. 1971[3], вёска Ітан Валі, акруга Шэйкхупура, рэгіён Панджаб, Пакістан) — пакістанская каталічка, абвінавачаная ў блюзьнерстве і прысуджаная ў 2010 року да сьмяротнага пакараньня павешаньнем[4]. У кастрычніку 2018 року Вярхоўны суд Пакістану апраўдаў яе з-за недаказанасьці віны, аднак гэтае рашэньне выклікала хвалю пратэстаў з заклікамі да забойства як жанчыны, так і судзьдзяў, што вынесьлі апраўдальны вырак. З 7 лістапада Асія Бібі знаходзіцца на волі, аднак ейнае месцазнаходжаньне не раскрываецца зь меркаваньняў бясьпекі.

Асія Бібі
آسیہ بی بی
Імя пры нараджэньні Асія Нарын (урд. آسیہ نورین)
Дата нараджэньня 1971
Месца нараджэньня
Занятак батрачка
Узнагароды

Жыцьцяпіс рэдагаваць

Асія Нарын нарадзілася і вырасла ў вёсачцы Ітан Валі. Працавала на прызначанай хрысьціянам нізкааплочванай сельскагаспадарчай працы ў Шэйкхупуры.

Выйшла замуж за Ашыка Масыга; да трох ягоных дзяцей ад папярэдняга шлюбу нарадзіла яшчэ двух[5][6]. Іхняя сям’я была адзінай хрысьціянскай на ўсю вёску.

У чэрвені 2009 року Асія Нарын разам зь іншымі жанчынамі-мусульманкамі зьбірала на полі ягады фальзы. Калі яе папрасілі набраць пітной вады з студні, яна зачарпнула зь вядра вады сваім кубкам, каб напіцца самой. Гэта заўважылі і разьюшыліся ейныя каляжанкі, паколькі хрысьціянамі, якіх мусульмане лічаць «нячыстымі», ня могуць піць з аднае судзіны з мусульманамі. Выбухнула звада, паказаньні пра якую разыходзяцца; меркавана абодва бакі абражалі веру іншага.

Празь пяць дзён адна з мусульманак, Мусарат, прывяла на поле натоўп і паведаміла, што Асія Нарын блюзьнерыла на прарока Мугамада. Яе зьбілі і прыгразілі сьмерцю, калі яна не навернецца ў іслам; Нарын сказала, што не адмовіцца ад хрысьціянскай веры і не прызнала абвінавачваньня. Натоўп прыйшоў да яе дадому і зьбіў таксама й сям’ю, пасьля чаго яе перадалі паліцыі, якая ўзбудзіла справу пра блюзьнерства.

Амаль год Асія Нарын прасядзела ў турме без фармальнага абвінавачваньня. У лістападзе 2010 року судзьдзя ў Шэйкхупуры вынес сьмяротны вырак праз павешаньне і штраф памерам $1100 у эквіваленце[7]. Гэта быў першы сьмяротны прысуд жанчыне ў Пакістане за блюзьнерства[5].

Нарын зьмясьцілі ў адзіночную камэру памерам 2,5×3 м[8] бяз вокнаў. Супрацоўнікі турмы давалі ёй прадукты, зь якіх яна сама гатавала сабе ежу, каб ня быць атручанай: абвінавачваных у блюзьнерстве ў пакістанскіх турмах маглі проста забіць[9].

31 кастрычніка 2018 Вярхоўны суд Пакістану зьняў з Асіі Бібі абвінавачваньне ў блюзьнерстве ў сувязі зь недаказанасьцю віны. У адказ на гэта ісламісты пачалі вулічныя пратэсты ў Лагоры, Ісламабадзе, Карачы ды Пэшавары[10] і Мултане. Пратэстоўцы з партыі Тэгрык-і-Лабаік Пакістан (ТЛП) абвясьцілі, што будуць перакрываць магістралі, «пакуль Асія Бібі ня будзе павешаная». Адзін з заснавальнікаў ТЛП, Мугамад Афзал Кадры, заклікаў таксама да забойства трох судзьдзяў Вярхоўнага суду, якія вынесьлі апраўдальны прысуд[11][12]. У выніку 2 лістапада пакістанскі ўрад і Тэгрык-і-Лабаік Пакістан дамовіліся, што Асію Бібі ня выпусьцяць з краіны, а затрыманыя пратэстоўцы партыі ТЛП будуць выпушчаныя[13][14][15][16][17]. Са свайго боку ТЛП пагадзілася спыніць пратэсты[18].

7 лістапада 2018 року Асія Бібі была вызваленая з жаночай турмы ў Мултане[19]. Міністар замежных справаў Пакістану паведаміў, што яна «знаходзіцца ў бясьпечным месцы»[20][21][22].

29 студзеня Вярхоўны суд Пакістану разгледзеў пададзеную абвінаваўчым бокам скаргу і яшчэ раз пацьвердзіў апраўдальны прысуд Асіі Бібі. З гэтага моманту пакістанская хрысьціянка вольная пакінуць краіну[23][24]

Рэакцыя рэдагаваць

Рэакцыя ў Пакістане рэдагаваць

Большасьць насельніцтва падтрымалі прысуд і ўсталявалі ў Шэйкхупуры ды іншых мясцовасьцях знакі ў падтрымку закону пра блюзьнерства і заклікі абезгаловіць Нарын. Прайшлі дэманстрацыі з заклікамі павешаньня[5], яшчэ да вынясеньня прысуду імам аднаго зь мячэтаў у Пэшавары ўсталяваў узнагароду ў 500 000 рупіяў таму, хто заб’е Асію[25].

Сям’я Нарын таксама атрымлівала пагрозы і была вымушаная хавацца. Муж Асіі, Ашык, асьцерагаўся выпускаць дзяцей вонкі, аднак адмовіўся пакінуць краіну да вызваленьня жонкі. Тым часам Італія, Францыя і Гішпанія прапанавалі сям’і Нарын прытулак ў выпадку ейнага вызваленьня.

Пакістанская філія Human Rights Watch выступіла з асуджэньнем закону пра блюзьнерства[26]. Губэрнатар Панджабу Салман Тасір і міністар па справах меншасьцяў Шагбаз Бгаці выступілі ў падтрымку Нарын. Абодва пазьней за свае погляды былі забітыя[27][28].

Міжнародная рэакцыя рэдагаваць

Сьмяротны вырак Асіі Нарын выклікаў абурэньне і асуджэньне недзяржаўных арганізацыяў па абароне хрысьціянаў ад перасьледу, а таксама праваабарончых арганізацыяў — Міжнароднай амністыі і Human Rights Watch, якія заклікалі да скасаваньня заканадаўства пра блюзьнерства[8][5]. Папа Бэнэдыкт XVI адкрыта заклікаў да літасьці для Нарын[26].

Пэтыцыя, створаная арганізацыяй «Голас мучанікаў», якая дапамагае перасьледваных хрысьціянам, сабралі больш за 400 000 подпісаў ад людзе з больш як 100 краінаў[8]. Яшчэ адна пэтыцыя, створаная Амэрыканскім цэнтрам закону і правассудзьдзя, сабрала больш за 200 000 подпісаў дзеля спыненьня амэрыканскай дапамогі Пакістану, пакуль там ня спыніцца перасьлед мяншыняў[29].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Aasia Bibi and Impurities in the Land of the Pure. (анг.)digital journal, 2010.
  2. ^ John L. Allen Jr. The Global War on Christians: Dispatches from the Front Lines of Anti-Christian Persecution (анг.) — 2013. — P. 36. — ISBN 0770437362
  3. ^ Eine Ziege, ein Streit und ein Todesurteil (ням.) // Der Spiegel, 19 лістапада 2010 г. Праверана 19 лістапада 2010 г.
  4. ^ Fear for Pakistan’s death row Christian woman (анг.) // BBC News, 5 сьнежня 2010 г. Праверана 5 сьнежня 2010 г.
  5. ^ а б в г Christian’s Death Verdict Spurs Holy Row In Pakistan (анг.) // NPR, 14 сьнежня 2010 г. Праверана 27 лістапада 2013 г.
  6. ^ Pakistani Sentenced to Death May Get a Pardon // The New York Times, 22 лістапада 2010 г. Праверана 25 лістапада 2013 г.
  7. ^ Reza Sayah, Nasir Habib. Christian Woman Sentenced to Death for Blashemy in Pakistan (анг.) // CNN, 11 лістапада 2010 г. Праверана 11 лістапада 2010 г.
  8. ^ а б в Awaiting Justice: Asia Bibi Supporters Call for Mercy (анг.) // CBN News, 10 лістапада 2011 г. Праверана 25 лістапада 2013 г.
  9. ^ 'Sentenced to death for being thirsty': Christian woman tells of moment she was beaten and locked up in Pakistan after 'using Muslim women's cup to drink water' (анг.) // The Daily Mail, 28 жніўня 2013 г. Праверана 24 лістапада 2013 г.
  10. ^ Protests erupt in major cities as SC acquits Asia Bibi of blasphemy charges (анг.) // The News International, 31 кастрычніка 2018 г.
  11. ^ Omer Farooq Khan (1 лістапада 2018) Pakistani Islamists are on the boil over acquittal of Asia Bibi (анг.). Times of India. Праверана 1 лістапада 2018 г.
  12. ^ Pakistan PM calls for calm after Aasia Bibi cleared of blasphemy (анг.) // Al Jazeera, 31 кастрычніка 2018 г. Праверана 31 кастрычніка 2018 г.
  13. ^ Peter Stubley (2 лістапада 2018) Asia Bibi: Pakistan government stops Christian woman leaving country after 'caving in' to hardline Islamists (анг.). The IndependentПраверана 3 лістапада 2018 г.
  14. ^ Asia Bibi Barred From Leaving Pakistan as Imran Khan Govt Strikes Deal With Islamist Protesters (анг.). News 18 (2 лістапада 2018). Праверана 2 лістапада 2018 г.
  15. ^ Christian woman cleared of blasphemy barred from leaving Pakistan (анг.). The Telegraph (2 лістапада 2018). Праверана 2 лістапада 2018 г.
  16. ^ Govt & Tehreek-e-Labbaik reach agreement to end protests (анг.). Radio Pakistan (2 лістапада 2018). Праверана 2 лістапада 2018 г.
  17. ^ Pakistan Makes Concessions to Protesters in Blasphemy Case (анг.). The New York Times (2 лістапада 2018). Праверана 2 лістапада 2018 г.
  18. ^ TLP ends protest after deal with government (анг.) // Dawn, 3 лістапада 2018 г.
  19. ^ Pakistan’s Asia Bibi freed from jail: lawyer (анг.). Gulf News (7 лістапада 2018). Праверана 7 лістапада 2018 г.
  20. ^ Release of Christian woman acquitted of blasphemy roils Pakistan (анг.). Washington PostПраверана 8 лістапада 2018 г.
  21. ^ Pakistani Christian Freed After Being Cleared in Blasphemy Case (анг.) // New York Times, 8 лістапада 2018 г. Праверана 8 лістапада 2018 г.
  22. ^ Pakistan blasphemy case: Asia Bibi freed from jail (анг.). The Guardian (7 лістапада 2018). Праверана 7 лістапада 2018 г.
  23. ^ Katolicka Agencja Informacyjna. (29 студзеня 2019) Asia Bibi blasphemy acquittal upheld by Pakistan court Asia Bibi blasphemy case. Бі-Бі-СіПраверана 31 студзеня 2019 г.
  24. ^ Пакістанская хрысціянка Асія Бібі канчаткова апраўданая і можа выехаць з краіны Католік.by. Менска-Магілёўская архідыяцэзія Рымска-каталіцкага касьцёлу ў Рэспубліцы Беларусі (30 студзеня 2019). Праверана 31 студзеня 2019 г.
  25. ^ Blasphemy case: Cleric offers Rs500,000 for Aasia’s execution (анг.) The Express Tribune Праверана 1 лістапада 2018 г.
  26. ^ а б Both sides in blasphemy case pressure Zardari (анг.) // The Washington Post, 26 лістапада 2010 г. Праверана 27 лістапада 2013 г.
  27. ^ Salman Taseer: Thousands mourn Pakistan governor (анг.) // BBC News, 5 студзеня 2011 г. Праверана 25 лістапада 2013 г.
  28. ^ Militants say killed Pakistan minister for blasphemy (анг.) // Reuters, 2 сакавіка 2011 г. Праверана 2 сакавіка 2011 г.
  29. ^ Not One More Dime for Persecution (анг.). American Center for Law and Justice.

Літаратура рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Асія Бібісховішча мультымэдыйных матэрыялаў