Арсэнал Койданаў

беларускі футбольны клюб

«Арсэна́л» — беларускі футбольны клюб з Койданава. Клюб хутка прайшоў шлях ад найніжэйшых дывізіёнай да Найвышэйшай лігі, у якой дэбютаваў у сэзоне 2022 году. Па выніках першага году ў элітным дывізіёне клюб страціў сваё месца, прагуляўшы ў пераходных матчах рагачоўскаму «Макслайну». З 2024 году клюб зноў спаборнічае ў Найвышэйшай лізе.

Арсэнал Койданаў
Заснаваны 2019
Горад Койданаў, Беларусь
Стадыён Гарадзкі
Умяшчальнасьць: 1100
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Найвышэйшая ліга
 · 2023 Першая ліга, 1 месца (падвышэньне)
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гісторыя рэдагаваць

Заснаваны ў 2019 годзе беларускім бізнэсоўцам Аляксеем Меляшэвічам разам з Алексам Русгальмам, прэзыдэнтам швэдзкай «Эскільстуны»[2]. Аб стварэньні новага клюбу стала вядома ў студзені 2019 году[3].

Каманда, складзеная ў асноўным зь нядаўніх дублёраў клюбаў найвышэйшай лігі, а таксама зь некалькіх дасьведчаных вэтэранаў і мясцовых гульцоў, адразу заявілася ў Другую лігу. Дружына пасьпяхова прайшла дыстанцыю, выйграла барацьбу з «Ашмянамі-БДУФК» за першы радок і стала чэмпіёнам Другой лігі.

У 2020 годзе каманда працягвала камплектавацца маладымі футбалістамі, а таксама некалькімі дасьведчанымі выканаўцамі. Празь неадпаведнасьць стадыёну ў Койданаве патрабаваньням хатнія матчы «Арсэнал» ладзіў на стадыёне РЦАР-БДУ ў Менску. Каманда добра пачала выступы ў Першай лізе, доўгі час вёў барацьбу за высокія месцы і магчымае прасоўваньне ў Найвышэйшую лігу, але пазьней стаў саступаць канкурэнтам і ў выніку стаў чацьвертым. У верасьні пасаду галоўнага трэнэра пакінуў Сяргей Ясковіч, замест яго кіраваць камандай стаў абаронца Павал Кірыльчык. У сэзоне 2021 году камандай працягваў кіраваць Павал Кірыльчык. Хатнія матчы «Арсэнал» стаў праводзіць на стадыёне «Гарадзея». Каманда хутка захапіла лідэрства ў табліцы і, не зважаючы на шэраг няўдалых адрэзкаў, захавала першы радок да канца турніру і выйшла ў найвышэйшую лігу.

У сэзоне 2022 году клюб захаваў асноўных гульцоў. У найвышэйшай лізе клюб стаў адным з аўтсайдэраў і доўгі час рухаваў у зоне вылету, аднак пасьпяховы фініш дазволіў скончыць чэмпіянат на 14 месцы з 16. У пераходных матчах за месца ў найвышэйшай лізе на наступны сэзон «Арсэнал» саступіў рагачоўскаму «Макслайну» (3:2, 1:3) і выбыў у першую лігу.

У пачатку 2023 году новым трэнэрам каманды быў прызначаны Сяргей Паўлюковіч, якога ў ліпені замяніў Аляксандар Бразевіч. «Арсэнал» выдатна пачаў сэзон у Першай лізе, здабыўшы перамогі ў першых дзесяці турах, і ў далейшым захаваў першы радок да канца турніру. За тры туры да фінішу забясьпечыўшы вяртаньне ў Найвышэйшую лігу. У канцы сьнежня зьявіліся зьвесткі, што клюб можа ня даць рады ў фінансавым складніку, каб узяць удзел у розыгрышы Найвышэйшай лігі[4]. У наступныя месяцы стала вядома, што па дапамогу клюб зьвярнуўся да маскавіцкага «Лякаматыва», які склаў дамову аб супрацы з койданаўскім клюбам[5]. Новым галоўным трэнэрам быў прызначаны расеец Вячаслаў Вашкевіч[6].

Склад рэдагаваць

Актуальны на 19 красавіка 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1   Бр Іван Санько 1999
4   Аб Вадзім Мілюцін 2002
5   Аб Эдуард Жэўнераў 1987
7   Нап Дзьмітры Радзікоўскі (ар. Лякаматыў) 2005
8   ПА Вадзім Аруцюнян 2005
9   ПА Руслан Мялкоўскі 2006
10   ПА Андрэй Леўкавец 1996
11   ПА Юры Лавец 1996
13   Аб Іван Арашкевіч 2005
15   Нап Ягор Бабіч 2001
20   Аб Мікіта Халімончык 2000
25   Нап Дзьмітры Мацяш 2000
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
34   Нап Арцём Пятрэнка 2000
35   Бр Аляксей Васільеў 2004
39   Нап Мацьвей Герасімаў 2001
47   ПА Даніла Гадзяеў (ар. Лякаматыў) 2004
49   Бр Максім Плотнікаў 1998
50   Бр Мацьвей Коўрук 2005
51   ПА Аляксандар Скшынецкі (капітан) 1990
59   Аб Ягор Пагостанаў (ар. Лякаматыў) 2004
66   Аб Арсень Агееў 2004
72   Аб Аляксандар Пазьняк 1994
77   ПА Яўген Сакута 2000
80   ПА Станіслаў Атрашкевіч 2002

Статыстыка рэдагаваць

Сэзон Ліга Месца Г В Н П РМ Пкт Кубак
2019 Другая 1   28 25 1 2 119–14 76 1/16
2020 Першая 4 26 13 7 6 41–28 46 1/4
2021 Першая 1   33 20 8 5 59–22 68 1/8
2022 Найвышэйшая 14   30 5 8 17 18–42 23 1/8
2023 Першая 1   32 26 3 3 86–30 81 1/8

Крыніцы рэдагаваць