Апорная коўзанка — элемэнт гусенічнага рухальніка, зьяўляецца рухомай апорай корпуса танка (ці іншай гусенічнай тэхнікі) на гусенічную стужку. Пры досыць вялікім дыямэтры можа таксама выконваць функцыю падтрымліваючай коўзанкі.

Хадавая частка цяжкага танка ІС-2. Добра бачны цэльналітыя апорныя коўзанкі
Апорныя коўзанкі (пакрытыя гумай) танка «Леклерк»
Хадавая частка з «шахматным» разьмяшчэньнем апорных коўзанак

Мантуюцца апорныя коўзанкі на падшыпніках на восі, якія зьвязаны з корпусам праз падвеску.

З мэтай зьмякчэньня ўдараў аб стужку пад час руху па перасечанай мясцовасьці апорныя коўзанкі часам пакрываюць гумай.