Антоні Міхал Пузына

Антоні Міхал Пузына (? — 24 сакавіка 1752) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Харунжы надворны літоўскі1728), кашталян амсьціслаўскі1746).

Антоні Міхал Пузына
А. М. Пузына. Невядомы мастак, XVIII ст.
А. М. Пузына. Невядомы мастак, XVIII ст.

Герб «Агінец»
Асабістыя зьвесткі
Памёр 24 сакавіка 1752(1752-03-24)[1]
Род Пузыны
Бацькі Андрэй Пузына
Еўфрасіння з Хжанстоўскіх[d]

Трымаў Упіцкае[2][3] (1724-1732), Трыскае і Шылянскае староствы[4].

Біяграфія рэдагаваць

З княскага роду Пузынаў гербу «Агінец», сын Андрэя і Эўфрасіньні з Храстоўскіх.

У 1717 атрымаў урад харунжага ўпіцкага[2], займаў шэраг высокіх дзяржаўных пасадаў.

Пабраўся шлюбам з Альжбетай Агінскай, славутай мэцэнаткай, зь якой меў 3 дачок[4].

Прыведзены ў картцы партрэт захоўваецца ў Віцебскім краязнаўчым музэі.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego : spisy. T. 9, Województwo mścisławskie XVI-XVIII wiek / пад рэд. А. РахубаWarszawa: 2019. — С. 78. — ISBN 978-83-65880-76-5
  2. ^ а б Валерый Пазднякоў. Пузыны // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 475.
  3. ^ Пузыны // ЭГБ. — Мн.: 1999 Т. 5. С. 6.
  4. ^ а б Puzynowie. Genealogie rodów polsko-litewsko-ruskichПраверана 1 студзеня 2012 г.

Літаратура рэдагаваць