Аліш
Аліш, Альш, Алюш, Гальш — мужчынскае імя.
Аліш лац. Ališ | |
Allisch | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Alo + суфікс з элемэнтам -ш- (-sch-) |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Альш, Алюш, Гальш |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Аліш» |
Паходжаньне рэдагаваць
- Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў
Ала (Alo, Allo) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова ал- (імёны ліцьвінаў Алігут, Альмін, Аламунт; германскія імёны Algut, Almin, Alamunt) паходзіць ад гоцкага alls 'увесь, кожны'[2].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Alisz (Alusz, Alesz, Alsz, Halsz)[3]: Halsch (1383[4], 1460, 1466 і 1468 гады), Alusch (1379 і 1390 гады)[5], Allisch (1426 год)[6], Alsch (1438 год), Halszch (1465 год), Holsch (1469 год)[7].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: конюхи наши слонимскии на имя Олишъ Лугинич (18 ліпеня 1511 году)[8]; земли пустовскии оу Витебском же повете на има Волишовщину (31 сакавіка 1514 году)[9]; а в татар новгородских, у Олиша а в Некраша и в братонича их Олыма Чагиревичов (28 траўня 1514 году)[10]; дано люди Городенского повета… Грыня Олишевича (18 верасьня 1517 году)[11].
Носьбіты рэдагаваць
На 1904 год існавала вёска Ольшкі ў Ельнянскім павеце Смаленскай губэрні[13].
На гістарычнай Берасьцейшчыне існуе вёска Алішавічы, на гістарычнай Ашмяншчыне — мястэчка Гальшаны. Назву Алішкі маюць вёскі на гістарычным Падляшшы, назву Альшаны — вёскі на гістарычных Берасьцейшчыне, Наваградчыне, Піншчыне і Полаччыне.
Крыніцы рэдагаваць
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 52.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 52.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 3.
- ^ Słownik staropolskich nazw osobowych. T. 7. — Wrocław, 1984. S. 81.
- ^ Słownik staropolskich nazw osobowych. T. 1. — Wrocław, 1965—1967. S. 30.
- ^ Słownik staropolskich nazw osobowych. T. 1. — Wrocław, 1965—1967. S. 29.
- ^ Słownik staropolskich nazw osobowych. T. 2. — Wrocław, 1968—1970. S. 247.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 9 (1511—1518). — Vilnius, 2002. P. 158.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 9 (1511—1518). — Vilnius, 2002. P. 282.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 9 (1511—1518). — Vilnius, 2002. P. 288.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 9 (1511—1518). — Vilnius, 2002. P. 368.
- ^ Описание документов и бумаг, хранящихся в Московском архиве Министерства юстиции. Кн. 21. — М., 1915. С. 264, 508.
- ^ Список населенных мест Смоленской губернии. — Смоленск, 1904. С. 247.