Аляксе́й Бацюко́ў (нарадзіўся 1 жніўня 1977 року ў Магілёве) — беларускі эсэіст, журналіст, пісьменьнік. Былы дырэктар Музэю гісторыі Магілёва[1].

Аляксей Бацюкоў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1 жніўня 1977 (46 гадоў)
Магілёў
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці тэлежурналіст, выкладчык
Жанр проза
Творы на сайце Knihi.com
batsiukou.livejournal.com

Біяграфія рэдагаваць

Скончыў гістарычны факультэт Магілёўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Аркадзя Куляшова, асьпірантуру БДУ. Працаваў на магілёўскай абласной тэлевізіі, старшым выкладчыкам Беларуска-Расейскага ўнівэрсытэту, дырэктарам Музэю гісторыі Магілёва[2].

Сталы аўтар газэты «Наша Ніва», часопісу «ARCHE».

Узнагароды й прэміі рэдагаваць

2012 — чалавек году паводле вэрсіі газэты «Наша ніва» (разам з Андрэем Радковым ды Зьмітром Яцкевічам)[2].

Крыніцы й заўвагі рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць