Аляксандар Мрочак

беларускі мэдык-кардыёляг

Алякса́ндар Гена́дзевіч Мро́чак (нар. 14 траўня 1953, Менск, Беларусь) — беларускі мэдык-кардыёляг. Доктар мэдыцынскіх навук (1987), прафэсар (1989).

Аляксандар Мрочак
Дата нараджэньня 14 траўня 1953 (71 год)
Месца нараджэньня Менск
Месца вучобы Менскі мэдыцынскі інстытут
Занятак навуковец, дасьледнік, лекар, кардыёлаг
Навуковая сфэра кардыялёгія
Месца працы
Навуковая ступень доктар мэдычных навук[d]
Узнагароды
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Мрочак (неадназначнасьць).

Жыцьцяпіс рэдагаваць

Скончыў Менскую сярэднюю школу №35 (1970), лекарскі факультэт Менскага мэдыцынскага інстытуту (1976). Кандыдат мэдычных навук (1982), доктар мэдычных навук (1988).

1976—1977 — працаваў лекарам-інтэрнам па тэрапіі Менскай абласной клінічнай больніцы. 1977—1978 — лекар кардыялягічнага аддзяленьня Менскай абласной клінічнай больніцы.

1978—1981 — асьпірант катэдры кардыялёгіі і функцыянальнай дыягностыкі БелДІУЛ. 1981—1989 — асыстэнт катэдры кардыялёгіі БелДІУЛ. 1989—1991 — дацэнт, з 1991 — прафэсар катэдры кардыялёгіі БелДІУЛ; 1993—1995 — прарэктар па атэстацыйнай рабоце, 1995—1996 — прарэктар па навучальнай рабоце БелДІУЛ.

1991—2008 — загадчык катэдры кардыялёгіі, катэдры кардыялёгіі з курсам рэўматалёгіі; 1998—2004 — рэктар БелМАПА.

1996—1998 — дырэктар НДКІ радыяцыйнай мэдыцыны і эндакрыналёгіі.

2008—2020 — дырэктар Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтру «Кардыялёгія».

Чалец-карэспандэнт (2004), акадэмік (2009) НАН Беларусі. Чалец Прэзыдыюму (з 2009), акадэмік-сакратар Аддзяленьня мэдычных навук НАН Беларусі[1].

Дзейнасьць рэдагаваць

Аўтар 565 навуковых працаў, у тым ліку 5 манаграфіяў. Мае 27 аўтарскіх пасьведчаньняў і 18 патэнтаў на вынаходніцтвы.

Падрыхтаваў 9 дактароў мэдычных навук і 37 кандыдатаў мэдычных навук.

Прэміі і ўзнагароды рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  • Профіль  (рас.) на бачыне РНПЦ «Кардыялёгія»