Аляксандар Каханоўскі
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Каханоўскі.
Алякса́ндар Кахано́ўскі (нарадзіўся 24 ліпеня 1963 году, Маладэчна, Менская вобласьць, БССР) — беларускі гісторык.
Аляксандар Каханоўскі | |
Дата нараджэньня | 24 ліпеня 1963 (60 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт |
Занятак | гісторык |
Навуковая сфэра | гісторыя |
Месца працы | Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук[d] |
Узнагароды |
Біяграфія рэдагаваць
Нарадзіўся ў Маладэчне. Сын Генадзя Каханоўскага. З адзнакай скончыў гістарычны факультэт БДУ (1985), асьпірантуру пры ім (1988). Абараніў кандыдацкую дысэртацыю «Социально-классовая структура населения Белоруссии во второй половине ХIХ века». Кандыдат гістарычных навук (1989).
3 1988 году навуковы супрацоўнік, старшы навуковы супрацоўнік, вядучы навуковы супрацоўнік, кіраўнік навукова-дасьледчай лябараторыі гісторыі Беларусі БДУ. З 1991 году намесьнік дэкана гістарычнага факультэта БДУ па навуковай працы. Адначасова з 1992 году дацэнт катэдры гісторыі БДУ. З 1999 году загадчык катэдры гісторыі Беларусі новага і навейшага часу.
Аўтар больш 140 навуковых і навучальна-мэтадычных прац, у тым ліку ў суаўтарстве манаграфіі, 20 навучальных дапаможнікаў па гісторыі Беларусі. Распрацаваў і чытае для студэнтаў гістарычнага факультэта лекцыйныя курсы па гісторыі Беларусі XIX ст. і гісторыі Беларусі з 1939 г. да пачатку XXI ст., адмысловы курс «Інтэлігенцыя Беларусі XIX – пачала XX стст.» і інш. Зьяўляўся кіраўніком шэрагу навуковых праектаў, якія фінансаваліся Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Сябра навуковай рады Дзяржаўнай комплекснай праграмы навуковых дасьледаваньняў «Гісторыя і культура».
Навуковыя дасьледаваньні рэдагаваць
Дасьледуе сацыяльныя і этнакультурныя працэсы на Беларусі ХІХ—ХХ ст. Аўтар падручнікаў, даведачна-інфармацыйных дапаможнікаў: «Гісторыя Беларусі» (1994), «Гісторыя Беларусі: Навучальны дапаможнік…» (1996) і інш. Суаўтар кнігі «Руплівец нашай старасьветчыны: Яўстах Тышкевіч» (Мн., 1991), напісанай разам з Генадзем Каханоўскім.
Літаратура рэдагаваць
- Каханоўскі Аляксандр Генадзьевіч// Корзенко Г. В. Историки Беларуси в начале ХХI столетия: биобиблиографический справочник. - Мн.: Беларуская навука, 2007. - С. 159.