Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Гацук.

Алякса́ндар Сямёнавіч Гацу́к (1897, Сялец, Пружанскі павет, Гарадзенская губэрня, цяпер Івацэвіцкі раён, Берасьцейская вобласьць — 1 лютага 1938, Менск, турма НКУС) — беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, сябар ВКП(б).

Аляксандар Гацук
Інспэктар Пухавіцкага раённага аддзелу народнае адукацыі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 1897
Сялец, Пружанскі павет, Гарадзенская губэрня
Памёр: 1 лютага 1938
Менск, турма НКУС
Партыя: ВКП(б)
Адукацыя: вышэйшая

Біяграфія рэдагаваць

Зь беларускае сялянскае сям’і. Працаваў інспэктарам Пухавіцкага раённага аддзелу народнае адукацыі. Быў жанаты, меў двох дзяцей. Арыштаваны 9 верасьня 1937 году ў пасёлку Мар’іна Горка Пухавіцкага раёну. Асуджаны 9 сьнежня 1937 тройкай НКУС як «агент польскае выведкі» да найвышэйшае меры пакараньня. Расстраляны 1 лютага 1938 году. Пахаваны ў Менску. Рэабілітаваны пракурорам Беларускае вайсковае акругі 31 сакавіка 1989 году. Асабовая справа Г. № 21740-с з фатаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць