Алякса́ндар Анюко́ў (па-расейску: Александр Анюков; нарадзіўся 28 верасьня 1982 году, Куйбышаў, СССР) — былы расейскі футбаліст, абаронца. На сваім рахунку мае 77 матчаў у складзе нацыянальнай зборнай Расеі. З 2009 па 2012 гады зьяўляўся капітанам «Зэніту», аднак у сакавіку 2012 году па асабістым жаданьні адмовіўся ад капітанскага статусу.

Аляксандар Анюкоў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 28 верасьня 1982(1982-09-28)[1][2][3] (41 год)
Рост 178 см
Вага 67 кг
Пазыцыя скрайні абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2003—2005
2005—2020
2019—2020
Крылы Саветаў
Зэніт
Крылы Саветаў (арэнда)
62 (2)
271 (11)
18 (0)
Зборныя
2004—2013 Расея 77 (1)

Кар’ера рэдагаваць

«Крылы Саветаў» рэдагаваць

Футболам пачаў займацца усьлед за сваім старэйшым братам прафэсійным футбалістам Аляксеем. У шэсьць гадоў пачаў наведваць футбольную сэкцыю. У складзе «самарцаў» быў чэмпіёнам расейскай дзіцячай футбольнай лігі ў 1994 і 1995 годзе. Сэзон 2000 году пачаў ў другім дывізіёне ў складзе «Крылаў Саветаў-2», выступаючы на пазыцыі лібэра. З гэтага сэзону абаронца спадабаўся Аляксандру Тарханава й стаў трэніравацца з асноўным складам самарскага клюбу, а 10 верасьня 2000 году ўпершыню згуляў у галоўнай камандзе ў Сочы ў кубкавай сустрэчы супраць «Жамчужыны» (1:0).

У чэмпіянатах краіны дэбютаваў 14 кастрычніка 2000 году ў матчы супраць «Зэніту» (0:1). За самарскі клюб правёў 71 матч чэмпіянату Расеі, забіў 3 галы.

«Зэніт» рэдагаваць

У «Зэніт» перайшоў у ліпені 2005 году, калі самарскі клюб знаходзіўся ў крызіснай сытуацыі. Угаворы кіраўніцтва й асабістыя звароты віцэ-губэрнатара да гульца не пахіснулі жаданьня зьмяніць становішча й пераехаць у Пецярбург.

Зборная рэдагаваць

Выступаў за юнацкую й моладзевую зборныя Расеі, з 2004 году рэгулярна запрашаецца ў галоўную каманду краіны.

Дасягненьні рэдагаваць

«Зэніт»:

Расея:

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б в Aleksandr Anyukov // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в ALEXANDER ANYUKOV // Argentine Soccer Database (гішп.)
  3. ^ а б в Alexander Anyukov // As (гішп.)Madrid: Grupo Prisa, 1967. — ISSN 1888-6671

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць