Альдэра́ан (па-ангельску: Alderaan) — землепадобная плянэта ў выдуманым сусьвеце «Зорных войнаў». Была радзімай пэрсанажаў прынцэсы Леі, Бэйла Арганы і Тайка Сэлчу. Плянэта была зьнішчаная Зоркай сьмерці ў IV эпізодзе «Зорных войнаў».

Альдэраан
Плянэта «Зорных войнаў»
Астраграфічныя зьвесткі
РэгіёнЦэнтральны сьвет(en)
СэктарАльдэраан
СыстэмаАльдэраан
Колькасьць сонцаў1
Колькасьць спадарожнікаў1
Дыямэтар12500 км
Схіленьне восі23°
Працягласьць дня24 стандартныя гадзіны
Працягласьць году364 стандартныя дні
Адлегласьць ад ядра<5000 сьветлавых гадоў
Фізычныя зьвесткі
Паверхнягоры, моры, лясы, раўніны
Грамадзкасьць
Насельніцтвакілікі, людзі
Колькасьць1,97 млрд
МоваБэйсік
Населеныя пунктыАльдэра (сталіца), Крэвас
ПрыналежнасьцьГаляктычная рэспубліка, Галяктычная імпэрыя, Паўстанцкі альянс

Апісаньне рэдагаваць

Існуюць тры апісаньні Альдэраану:

Лічыцца «брыльянтам» Цэнтральных сыстэмаў. На паверхні плянэты пераважалі зарасьнікі дзікіх лугоў і горныя хрыбты. Адзінымі вялізнымі вадаёмамі былі абмежаваныя ледавікамі палярныя моры, аднак па ўсёй плянэце сустракаліся тысячы прэснаводных і салёных азёраў з багатай флёрай і фаўнай. Альдэраан быў роднай плянэтай яшчэ некалькіх вядомых у галяктыцы жывёлаў, такіх як нэрфы ды транта. Месты будаваліся зь вялікай увагай да экалёгіі. Адно зь іх паўстала на сьценах каньёну і было амаль незаўважным зьверху. Іншыя месты паўсталі на сваях па ўзьбярэжжы або пад палярнымі льдамі. Сталіца, Альдэра, славутая сваім унівэрсытэтам, стаяла на высьпе пасярод кальдэры.
Паверхня паказаная гарыстай і мала падобнай да апісаньня з пашыранага сусьвету; аднак у фільме прадстаўленая толькі адна з частак плянэты.
Альдэраан паказаны толькі з космасу і выглядае падобным да Зямлі, зь вялікай колькасьцю вады. Па зьнішчэньні плянэты Зоркай сьмерці ад яго застаецца толькі астэроідны пас.

Літаратура рэдагаваць

  • A Guide to the Star Wars Universe 3rd Edition, by Bill Slavicsek, Del Rey Books
  • The Essential guide to Planets and Moons (Star Wars), 1st edition, by Daniel Wallace, Scott Kolins. 1998. ISBN 0-345-42068-3

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць