Агнешка Рамашэўская-Гузы
Агне́шка Марыя Рамашэ́ўская-Гу́зы (па-польску: Agnieszka Maria Romaszewska-Guzy) — беларуская й польская журналістка, былая дырэктарка спадарожнікавага тэлеканала «Белсат».
Aгнешка Рaмашэўская-Гузы | ||||
Agnieszka Romaszewska-Guzy | ||||
Aгнешка Рaмашэўская-Гузы (2014) | ||||
Род дзейнасьці | журналістка | |||
---|---|---|---|---|
Дата нараджэньня | 15 студзеня 1962 (62 гады) | |||
Месца нараджэньня | Варшава, ПНР | |||
Месца вучобы | ||||
Занятак | журналістка | |||
Месца працы | ||||
Бацька | Зьбігнеў Рамашэўскі[d] | |||
Маці | Зоф’я Рамашэўская[d] | |||
Узнагароды | | |||
Біяграфія рэдагаваць
Дачка Зьбігнева ды Зофіі Рамашэўскіх. Нарадзілася ў 1962 годзе ў Варшаве. У 1987 годзе скончыла факультэт гісторыі Варшаўскага ўнівэрсытэту. Брала ўдзел у незалежным студэнцкім руху, была прадстаўніком Агульнапольскага ўстаноўчага камітэту Незалежнага аб’яднаньня студэнтаў (НАС), а потым сябрам рэвізійнай камісіі НАС. Пасьля ўвядзеньня ў Польшчы ваеннага становішча супрацоўнічала з апазыцыйным рухам, удзельнічала ў стварэньні руху «Свабода й Мір». У 1987—1990 гадах знаходзілася на доктарскай стыпэндыі ў Ельскім унівэрсытэце (ЗША).
Кар’ера рэдагаваць
У 1990 годзе кінула навуковую кар’еру і вярнулася ў Польшчу. Ад 1991 году працавала ў «Życie Warszawy», стажавалася ў Washington Times, Washington Post і New Republic. Ад красавіка 1992 году — на польскім тэлебачаньні. Ад 1999 году — адмысловы карэспандэнт і рэдактар замежнай рэдакцыі. Працавала ў Косаве, Босьніі, Македоніі, Румыніі, Аўганістане.
У 2004—2005 гадах працавала міжнародным карэспандэнтам — рыхтавала справаздачы перш за ўсё зь Беларусі й Украіны. Ад ліпеня да лістапада 2005 году пастаянна знаходзілася ў Горадні й Менску.
У лістападзе 2005 году галоўнай управай Польскага тэлебачаньня прызначана на пасаду карэспандэнта ў Менску. Але ўжо ў сьнежні беларускія ўлады анулявалі візу.
Аўтар канцэпцыі стварэньня пры Польскім тэлебачаньні асобнага тэлеканалу для Беларусі.
Са сьнежня 2007 году — дырэктарка ТБ «Белсат». Дамагалася большай заангажаванасьці TVP у фінансаваньне тэлеканалу.
18 сакавіка 2009 году Рада TVP звольніла Агнешку Рамашэўскую-Гузы з пасады дырэктаркі TV Polonia і ТБ «Белсат», аднак неўзабаве яна была адноўлена на пасадзе.
Вонкавыя спасылкі рэдагаваць
Польскі Вікіцытатнік зьмяшчае збор цытатаў, датычных тэмы гэтага артыкула: |
- Мікола Завялейскі. (27 жніўня 2007) Онлайн-канфэрэнцыі з дырэктаркай тэлеканала «Белсат» Агнешкай Рамашэўскай. Хартыя’97. Праверана 29 красавіка 2012 г.
- Дырэктарку «Белсата» раптам адправілі ў адстаўку. Эўрапейскае радыё для Беларусі (17 сакавіка 2009). Праверана 29 красавіка 2012 г.