Авёс шарсьціністы (па-лацінску: Avena strigosa) — род аднагадовых травяністых расьлінаў сямейства каласьнічных. Пустазельная расьліна.

Авёс шарсьціністы
Клясыфікацыя
ЦарстваРасьліны
СямействаКаласьнічныя
РодАднагадовыя травяністыя
ВідАвёс
ПадвідАвёс шарсьціністы
Бінамінальная намэнклятура
Avena strigosa

Распаўсюджваньне рэдагаваць

Авёс шарсьціністы распаўсюджаны ў Заходняй Эўропе, у гарах Гішпаніі, Партугаліі й Ангельшчыны культывуецца ў якасьці харчовай і кармавой (зялён корм і сена) расьліны. На Беларусі зрэдку сустракаецца па ўсёй тэрыторыі (нечарназёмная паласа) як пустазельле яравых культураў.[1]

Біялёгія рэдагаваць

Расьліна квіце ў чэрвені-ліпені.

Вонкавы выгляд рэдагаваць

Вышыня расьліны 40—100 сантымэтраў. Сьцябло голае. Лісьце доўгае, тонказавостранае, шурпатае. Мяцёлкі раскідзістыя, альбо аднабокія. Калосьсе 2—3-кветнае, з доўгімі бурымі аўсьцюкамі, без сучляненьняў, аддзяляюцца адін ад аднаго толькі пры адломліваньні каласковай восі. Зярняўкі валасістыя, пры высьпяваньні не асыпаюцца. Расьліна ўстойлівая да грыбных хваробаў.[1]

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б Г. А. Кім, Ф. І. Фамінчык. Авёс // Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 1: Ааліты ― Гасцінец / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — 574 с.: іл. — С. 23

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Авёс шарсьціністысховішча мультымэдыйных матэрыялаў