Абмеркаваньне:Сьвяты Беларусі

Просьба да мадэратараў-адміністратараў:

маю ўжо некалькі канкрэтных артыкулаў пра святы, можна было б іх вывесіць ужо і зараз, але:

Трэба напісаць хаця б невялічкі аглядны тэкст пра святы. Галоўная ягоная роля - коратка паінфармаваць аб асноўных сістэмах святаў (як мне падаецца, гутарка мусіць ісці аб 4-х: 1) святы г.зв. традыцыйнага народнага календару, 2) праваслаўныя святы, 3) каталіцкія святы (усе тры сістэмы часткова перакрываюцца), і 4) афіцыйныя дзяржаўныя святы.

Хто б ўзяся напісаць 1) - а можа і 2) ? Бо я планую напісаць 3), і яшчэ нехта змог бы 4) - зусім нескладана, не вымагае суперведаў, у выніку можна атрымаць поўную, больш-менш аб'ектыўную карціну. Пазней, па меры таго як будуць жадаючыя пісаць артыкулы пра канкрэтныя святы, яны могуць проста дадаваць артыкулы ў сетку спасылак, зададзеных гэтым аглядным артыкулам.

Бо ёсць у мяне ўжо некалькі артыкулаў пра канкрэтныя святы каталіцкага календару (Вігілія, Папялец, Св. Марцін і г.д.), але немагчыма іх размяшчаць у энцыклапедыі безсістэмна. А было б некарэктным у аглядным артыкуле "Святы" напісаць толькі пра каталіцкія святы - гэтаксама як было б некарэктным зусім пра іх не напісаць.

мой падыход да праблемы рэдагаваць

Дарэчы, спрабаваў наконт сістэмы святаў напісаць ліст на Радыё Свабода, але не знайшоў Window Person. На ўсялякі выпадак, праілюструю тут гэтым лістом мой падыход да праблемы:

Шаноўнае спадарства,

лазіў па календары "Свабоды", заўважыў што "2004-12-13: 13 сьнежня ў Беларусі традыцыйна ўшаноўваецца Андрэй", і зразумеў, што Вы арыентуецеся выключна на праваслаўную традыцыю. А наколькі гэта карэктна ? Гэта не толькі выкрэслівае з беларусаў пэўны працэнт насельніцтва, але яшчэ і адразае краіну ад яе шмавекавых сувязяў з заходнім хрысціянствам і заходняй цывілізацыяй.

Апроч таго, спадзяюся, Вы ведаеце, што "Андрэй" (што ў праваслаўных, што ў каталікоў) - гэта не столькі "свята традыцыйнага земляробчага цыклу", колькі дзень памяці канкрэтнага святога, з традыцыяй, якая шануецца па ўсім свеце і налічвае часам да 2000 гадоў.

Неяк склалася за савецкі час, што да беларускай традыцыі адносяць толькі "праваслаўе, успрынятае праз паганскі светапогляд ніжэйшых пластоў прыгоннага сялянства". Гэта і метадалагічна абсурдна, і катастрафічна шкодна для перспектыў выжывання паўнавартаснай, шматузроўневай беларускай культуры.

Калі ўзяць толькі зімовыя святы, дык самыя значныя святыя, у абедзьвюх галоўных канфесій - Св. Марціна (11.11), Св. Кацярыны (25.11) і Св. Андрэя (30.11, усе па грыгарыянскім стылі) - дадайце па 13 дзён да кожнай даты, і атрымаеце юліянскі стыль. Апроч дзён шанавання святых, ёсць яшчэ і святы, прымеркаваныя да падзей з жыцця Хрыста і Маці Божай: Божае Нарадэнне-Каляды (25.11), Трох Каралёў або Багаяўленне-Хрышчээне Госпада (06.01) і г.д.

Дзеля прыкладу - мой артыкул пра Св. Марціна - http://kamunikat.net.iig.pl/www/czasopisy/spadczyna/2003-2-3/08.htm

Спадзяюся, Вы за тое, каб аднавіць справядлівасць і логіку. Я ні ў якім разе не супраць праваслаўнай эстэтыкі, але супраць яе манаполіі.

Правапіс: прыярытэты ? рэдагаваць

Хачу даведацца, як прыярытэты дзяліць будзем :-) Напрыклад, шаноўны Рыдэль “затычкаваў” месца пад святы - [Сьвяты Беларусі], але рэальна дзялянка заставалася пустою. Ці мае права аўтар, які стварае рэальны кантэнт, змяніць правапіс ? Вядома, што на ім ляжыць і абавязак абнавіць усе старонкі, якія спасылаюцца на яе – і ці можна, дарэчы, зрабіць гэта аўтаматычна ?

Канешне, правапіс назвы павінен адпавядаць правапісу артыкула. Але пераймяноўваць усе ня трэба. Дастаткова зрабіць перанакіраваньне (redirect) з Сьвяты Беларусі на Святы Беларусі. Прыклады: Гісторыя Вугоршчыны і Гісторыя Венгрыі. --EugeneZelenko 18:14, 2 .01. 2005 (UTC)

Дарэчы, пачаў згадваць у канцы артыкулаў пра святы: Category:Сьвяты Беларусі, але калі потым клікаеш па гэтым лінку, трапляеш на пустую старонку, заміж таго каб у адну з падкатэгорый у катэгорыі "Беларусь". O co chodzi ?

перанакіраваньне (redirect) рэдагаваць

А як яго зрабіць, на прыкладзе Сьвяты Беларусі - Святы Беларусі

Для гэтага выпадку: трэба пайсьці да артыкула (УВАГА!!! НЯ ГУТАРАК!!!) Сьвяты Беларусі і націснуць перанесьці. Там напісаць новую назву Святы Беларусі і націснуць кнопку Перанесьці старонку. Сьвяты Беларусі стануць перанакіраваньнем (redirect) аўтаматычна. --EugeneZelenko 15:32, 3 .01. 2005 (UTC)

правапіс рэдагаваць

Баюся, што вы адкрылі скрыню Пандоры. --Rydel 00:16, 4 .01. 2005 (UTC)

Калі ласка, уважліва прачытай папярэднія гутаркі. Правапіс артыкула — «наркомаўка», дык чаму назьве не адпавядаць? --EugeneZelenko 04:09, 4 .01. 2005 (UTC)
А я ня толькі баюся, мне гэта вельмі-вельмі не падабаецца. :(( Я лічыў, што тут асноўны правапіс - тарашкевіца. паўсюль: і назвы артыкулаў і зьмест. наркамаўка - дапушчальная:
(1) у назвах артыкула - каб чалавек мог шукаць празь якісьці пошукавік. у такіх выпадках сам артыкул = перанакіраваньне на сапраўдны зьмест пад назвай запісанаў тарашкевіцаю;
(2) у тэкстах артыкулаў - калі стваральнік артыкула ня ведае тарашкевіцы, ці ня мае часу перастварыць наркамаўскі тэкст. у такіх выпадках чакаецца, што хтосьці іншы (ці сам распачынальнік) пазьней праглядзіць артыкул і зробіць яго ў тарашкевіцы.
Ітого: я супраць таго, каб заставаліся артыкулы ў наркамаўцы. усе яны зь цягам часу павінны перафарматавацца ў тарашкевіцу (аргумэнт, што гэтыя матар'ялы будуць ужывацца ў друкаваньні кнігі - даволі сьмешны, як уяўлю, што тыпаграфія лазіць у сеціве па бел.вікі, капіюе адтуль артыкулы і так стварае макет).
І я вельмі супраць каб перанакіраваньне рабілі з тарашкевіцы ў наркамаўку.
Я таксама супраць лацінкі тут, але на шчасьце нашыя лацінканутыя хлопцы "не пісацелі" :)
--ŹmiŁa 10:28, 4 .01. 2005 (UTC)
Мая прапанова наступная: 1) прыняць пагадненьне па правапісе Вікіпэдыі, на маю думку, трэба зрабіць асноўным правапісам тарашкевіцу, пры гэтым не забараняць пісаць і наркамаўкай і лацінкай; 2) стварыць адпаведныя шаблёны, якія будуць дадавацца да артыкулаў з тэкстам на наркамаўцы ці лацінцы, дзе было б пазначана прыкладна наступнае: "Гэты артыкул напісаны на наркамаўцы/лацінцы і патрабуе перакладу ў клясычны правапіс", пры гэтым артыкул будзе заносіцца ў адпаведную катэгорыю. --Red_Winged_Duck 11:59, 4 .01. 2005 (UTC)
Зараз трэба жорстка ўпарадкаваць менавіта назвы й рэдырэкты. Правапіс у тэкстах павінны стабілізавацца ў працэсе іх рэдагаваньня (бо ўжо зараз зьмешваць правапісы забаронена, таму, каб дадаць у «наркамаўскі» артыкул штось «тарашкевіцкае», трэба зьмяніць правапіс усяго артыкулу — і яго зьменяць, у рэшце рэшт). А вось імавернасьць таго, што пасьля тае стабілізацыі правапіс назвы супадзе з правапісам тэксту, дзесь каля нуля. Лепей зараз напісаць пагадненьне па назвах, чым пасьля раскручваць клубок з рэдырэктаў. --Forion 14:27, 4 .01. 2005 (UTC)
Згодны і з Red Winged Duck, і - асабліва - з Форыянам. Назвы - у прыярытэце. I так пошук па вікі пакідае жадаць лепшага, а калі шчэ й пісаць усе пачнуць хто як хоча, то функцыянальнасьць рэсурсу зыдзе на нуль. Гэта ж не забаука найперш, а энцыкляпэдыя, якой павінна быць зручна карыстацца. --AntonBryl
Як гэта было... Артыкула Сьвяты Беларусі не існавала. Існавала толькі спасылка на галоўнай старонцы, якую ён і націснуў. Паколькі зьмест пісаў ён - то я ня бачу нічога дрэннага ў тым, што зьмест і назва - на наркомаўцы. Redirect са Сьвяты Беларусі на Святы Беларусі застаўся. Правапіс галоўнай старонцы не сапсаваны. Ёсьць магчымасьць знайсьці артыкул і па абедзьвюх правапісах.
Калі ласка, усе абмеркаваньні праблемаў правапісу — у Вікіпэдыя:Правапіс.
EugeneZelenko 15:14, 4 .01. 2005 (UTC)

Eugene, дзякуй за падтрымку ! Сапраўды, 1) месца было пустым 2) я запытаўся, што рабіць. Толькі пасял гэтага скарыстаўся рэ-дырэктам. Зразумела, недапушчальна, калі б я палез у гатовы артыкул на "тарашкевіцы" і пачаў яго цэнзураваць з меркаванняў адзіна-слушнана правапісу. Але гэта абсалютна абарачальная логіка - тарашкевічаўскі шавінізм нічыі не лепш за любы іншы. Хай будзе вольная канкурэнцыя ідэй, а я асабіста перакананы, што большасць вартых тэкстаў ствараецца на "наркамаўцы", як на лепш распрацаванй і менш эмацыйна-узнёсла-экзальтаванай.

Трошкі маіх думак, калі яны яшчэ не надакучылі…
Пытаньне правапісу нечым падобна на пытаньне веры. Як нельга даказаць, што лепей: каталіцтва, праваслаўе, будызм і г.д., гэтак жа нельга вызначыць, які правапіс лепей. Горшае, што можна зрабіць – распачаць рэлігійную вайну. Лепшае – паважаць выбар іншых. У дадатак «наркомаўка» – (сьветлая ці цёмная – іншае пытаньне) частка гісторыі беларускай мовы. І чым тыя, хто скасаваў клясычны правапіс у 1933 лепей за тых, хто жадае скасаваць «наркомаўку» зараз?
Алесь Белы не мае мэту зруйнаваць Вікіпэдыю, а толькі яе палепшыць. І трэба паважаць жаданьне ўнесьці штосьці сваё ў агульную справу. І гэта дзяцінства – адмовіцца ад гэткага супрацоўніцтва па рэлігійных матывах.
Дарэчы, яго артыкулы патрабуюць апрацоўкі – трэба дадаць спасылкі, катэгорыі, выявы, праверыць лацінскія/кірылічныя літары і г.д. Працы хапае і бяз зьмены правапісу. Калі хто жадае дапамагчы па-сапраўднаму – заняцца ёсьць чым.
На заканчэньне заклікаю ўсіх да міру і ўзаемнай павагі.
EugeneZelenko 05:06, 5 .01. 2005 (UTC)
Вярнуцца да старонкі «Сьвяты Беларусі».