Абмеркаваньне:Расейская акупацыя Беларусі

Апошні каментар: 5 жніўня 2022, ад удзельніка Czalex у тэме Неаб'ектыўнасьць

Неаб'ектыўнасьць рэдагаваць

Прымяняльна да 2022 году расейская (дэ-факта) акупацыя Беларусі не зьяўляецца агульнапрызнаным фактам (у тым ліку з боку міжнароднай супольнасьці), і гэта перадусім павінна быць адлюстравана ў пачатку артыкула. Аб'ектыўнай фармулёўкай было б нешта накшталт "Расейская акупацыя Беларусі - характарыстыка міжнародна-палітычнага становішча Рэспублікі Беларусь у 2022 годзе паводле шматлікіх уплывовых прадстаўнікоў беларускага грамадзтва, у тым ліку А, Б, В". Czalex (гутаркі) 15:12, 5 жніўня 2022 (+03)Адказаць

Вярнуцца да старонкі «Расейская акупацыя Беларусі».