Абмеркаваньне:Петрыкаў

Апошні каментар: 14 кастрычніка 2018, ад удзельніка Ліцьвін у тэме Назва

Назва рэдагаваць

Цікава, што ў СННП выкарыстоўваюцца іншыя формы — Петрыкоў і Петрыкоўскі раён. --Ліцьвін (гутаркі) 03:26, 14 кастрычніка 2018 (MSK)Адказаць

Ад сябе дадам, што ў Тапаніміі Гомельшчыны назва Петрыкоў прыводзіцца як мясцовая. У артыкуле «Спрадвечныя назвы» гэтая назва ўпамінаецца ў дадатковым сьпісе традыцыйных гістарычных назваў, на жаль, бязь нейкіх камэнтароў. У кожным разе варта пачакаць нейкіх грунтоўных тлумачэньняў ад мовазнаўцаў, бо выглядае, што Петрыкаў агульнай сыстэмы не парушае: маем жа Барысаў (а не Барысоў), хоць зь іншага боку ёсьць Барбароў (ад Барбары) і Шарашоў (ад Шэраша). --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 12:36, 14 кастрычніка 2018 (MSK)Адказаць
Вельмі падобна, што ў гэтым словаўтварэньні ёсьць штосьці ад назвы Рагачоў. Я лічу, што ўсё ж пакуль пераймяноўваць ня трэба, а гэты варыянт я дадам у сьпіс, але схаваю яго, як і варыянт «ВобальОбаль». --Ліцьвін (гутаркі) 13:06, 14 кастрычніка 2018 (MSK)Адказаць
Вярнуцца да старонкі «Петрыкаў».