Абмеркаваньне:Да насяленьня В.Кн. Беларуска-Літоўскага

Адозва пра якую напісаны артыкул не адпавядае назве. Мяркую пад гэтай назвай можна толькі зрабіць перанакіраванне на Адозва да насяленьня былога В.Кн. Літоўскага, альбо Адозва да насяленьня Літвы, як і было па сапраўднаму.--Гарадзенскі 18:55, 3 лістапада 2008 (UTC)

Магчыма, гэта арыгінальная назва (гледзячы на характэрнае слова насяленьня), але мяркую ўсё ж лепей запытацца ў аўтара. —zedlik 19:44, 3 лістапада 2008 (UTC)
Навошта пытацца, калі на старонццы маецца выява, з Арыгіналам адозвы. Я спачатку думаў, што насяленьня гэт норма для тарашкевіцы, але прагледзеў і зразумеў, што памыляўся :) Значыцца назва артыкула ўдвая не правільная, тым больш, што Адозва да жыхароў Літвы - будзе самай правільнай варыяцыяй:).--Гарадзенскі 20:19, 3 лістапада 2008 (UTC)
Так, Bocianski крыху разгарнуў маю думку. Калі казаць пра адозву з прыведзенай выявы, то натуральна, вы маеце рацыю, і сапраўды варта спыніцца на адным з прапанаваных вамі варыянтаў. Але ў мяне ёсьць думка, што гэты дакумэнт быў перадрукаваны па-беларуску ў згаданай у артыкуле газэце, і калі так, то на маю думку большы прыярытэт для беларускай Вікіпэдыі мусіць мець менавіта беларускі варыянт, дзе натуральна можна згадаць і пра арыгінал. Пакуль тут больш пытаньняў, чым адказаў. Тое ж самае скарачэньне В.Кн. у назьве — адкуль яно пайшло і чаму. Таму на маю думку, калі тут атрымаецца адкапаць арыгінал, і прывесьці два пункты погладу — зь беларускай гісторыі і з польскай — гэта будзе найвыдатна. —zedlik 21:50, 3 лістапада 2008 (UTC)
Магчыма, гэта назва адозвы на беларускай мове (ў артыкуле аўтар напісаў, што ёна быўа апублікавана ў беларускай газеце). Пакуль няма выявы зь беларускім тэкстам. Bocianski 21:23, 3 лістапада 2008 (UTC)
У польскай вікі маецца арыгінал выявы, вось тут [[1]], тэкст у іх аднолькавы.--Гарадзенскі 22:30, 3 лістапада 2008 (UTC)

Нажаль арыгінала ня маю, але тэкст узяты з перакладу з польскай "Кароткага нарысу беларускага пытаньня" ў АРХЕ 11/2007. Тамака пазаначана, што тэкст адозвы не перакладны, а беларускі арыгінал згодна газэце ЗВОН. --Ruslan Raviaka 06:59, 4 лістапада 2008 (UTC)

Файна, зараз зразумела, бо было істотна, арыгінал гэта ці пераклад. Дзякуй!
А яшчэ адно пытаньне: «В.Кн.» — гэта была такая назва ў тэкстце ці проста скалачэньне? На жаль, праверыць сам не магу, бо на сайце [2] гэты тэкст ня выкладзены.
zedlik 10:39, 4 лістапада 2008 (UTC)

Скарачэньні ўсе як у тэксце ў Архэ... Але магчыма загаловак можа і трэбе даць напоўніцу... А мо і пакінуць... --Ruslan Raviaka 15:27, 4 лістапада 2008 (UTC)

Файна, зараз усё зразумела. Я мяркую, што варта пакінуць як ёсьць, але таксама варта адзначыць, што тэкст друкуецца паводле Архэ і зрабіць згадку пра арыгінал. Думаю, так усё стане на свае месцы. Дзякуй за зьвесткі! —zedlik 17:20, 4 лістапада 2008 (UTC)
Вярнуцца да старонкі «Да насяленьня В.Кн. Беларуска-Літоўскага».