АПОЭЛ Нікасія

кіпрскі футбольны клюб

АПОЭЛ (па-грэцку: ΑΠΟΕΛ) — кіпрскі футбольны клюб з гораду Нікасіі. Заснаваны ў 1926 годзе. 28-разовы чэмпіён Кіпру, 21-разовы ўладальнік Кубка Кіпру, 14-разовы ўладальнік Супэркубка Кіпру. АПОЭЛ ёсьць часткай мультыспартовага аб’яднаньня, заснаванага ў 1926 годзе, і ўтрымлівае аддзелы некалькіх відаў спорту, як то футбол, баскетбол, валейбол, футзал, настольны тэніс, боўлінг, роварны спорт, стральба з лука, плаваньне і воднае пола.

АПОЭЛ
Поўная назва Aθλητικός Ποδοσφαιρικός Όμιλος Eλλήνων Λευκωσίας
Заснаваны 8 лістапада 1926
Горад Нікасія, Кіпр
Стадыён ГСП
Умяшчальнасьць: 22 859
Прэзыдэнт Продрамас Пэтрыдэс[d][1]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Першы дывізіён
 · 2022—2023 2 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

Найвялікшым дасягненьнем АПОЭЛа ў эўрапейскіх спаборніцтвах ёсьць выступ у Лізе чэмпіёнаў сэзону 2011—2012 гадоў, калі клюб праз кваліфікацыю трапіў у групавы этап, выступаючы ў адной групе з «Порту», данецкім «Шахтарам» і расейскім «Зэнітам». Нечакана, АПОЭЛ узначаліў групу і нават выбіў у 1/8 фіналу францускі «Ліён», але саступіў у 1/4 фіналу гішпанскаму «Рэалу»[2]. Акрамя таго, былі даволі пасьпяховыя сэзоны ў наступным як у Лізе чэмпіёнаў, гэтак і ў Лізе Эўропы. У сэзоне 2016—2017 гадоў дружына ўзначаліла табліцу групы Лігі Эўропы, апярэдзіўшы грэцкі «Алімпіякос», швайцарскі «Янг Бойз» і казаскую «Астану». У 1/8 фіналу кіпрскія футбалісты выгулялі ў гішпанскага «Атлетыка», але выбылі з турніру ў наступным раўндзе, саступіўшы бэльгійскаму «Андэрлехту»[3][4]. АПОЭЛ ёсьць адзіным кіпрскім клюбам, які калі-небудзь дасягаў групавога этапу абодвух буйных спаборніцтваў УЭФА. У сэзоне 2016—2017 сярэдняя наведвальнасьць матчаў дружыны складала 7126 чалавек на хатнім матчах, а найвышэйшая наведвальнасьць у сэзоне скалала 15 462 чалавекі на адным матчы.

Дасягненьні рэдагаваць

  • Чэмпіён Кіпру: (28)
    • 1936, 1937, 1938, 1939, 1940, 1947, 1948, 1949, 1952, 1965,
    • 1973, 1980, 1986, 1990, 1992, 1996, 2002, 2004, 2007, 2009,
    • 2011, 2013, 2014, 2015, 2016, 2017, 2018, 2019
  • Уладальнікі Кубка Кіпру: (21)
    • 1937, 1941, 1947, 1951, 1963, 1968, 1969, 1973, 1976, 1978,
    • 1979, 1984, 1993, 1995, 1996, 1997, 1999, 2006, 2008, 2014,
    • 2015

Склад рэдагаваць

Актуальны на 11 лютага 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
2   Аб Сыпрыяну (ар. Флумінэнсі) 2002
3   ПА Радасаў Пэтравіч 1989
4   Аб Андрэас Караманоліс (ар. Докса) 2001
5   Аб Лаша Двалі 1995
6   Аб Жэфтэ Вітал (ар. Флумінэнсі) 2003
7   Нап Георгіяс Эфрэм (капітан) 1989
8   ПА Фаваз Абдулагі 2003
9   Нап Вілсан Эдуарду 1990
10   ПА Люкас Вільяфаньес 1991
11   Нап Георгі Квілітая 1993
12   Нап Габрыел Маюлі 2003
14   Аб Ісам Шэбак 1989
15   Аб Хасэ Крэспа 1987
16   Аб Матэо Сушыч 1990
18   ПА Яніс Сацыяс 2002
20   ПА Далсію Гоміш 1996
21   Нап Таманэ 1992
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
22   Бр Андрэас Хрыстадулю 1997
23   ПА Панаётыс Катырдзіс 2006
27   Бр Від Бэлец 1990
31   Нап Эль-Фарду Бэн-Набуан 1989
35   ПА Парыс Палікарпу 2000
36   Нап Маркіньюс 1997
42   Аб Хрыстас Ўілер 1997
44   ПА Кінгсьлі Сарфа 1995
45   Аб Канстантынас Янаку 2005
70   ПА Георгі Кастадынаў 1990
75   Бр Сабас Міхас 2007
76   ПА Стыліянос Уронтыс 2004
77   Нап Д’ёмэрсі Ндангаля 1991
78   Бр Стэфанас Кітас 2002
88   ПА Саэід Мэгры 1998
98   Нап Костас Нісіс 2005
99   Нап Анастасіяс Доніс 1996

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць