Інсарскі раён

раён у Расеі

Інса́рскі раён (па-расейску: Инсарский район, па-эрзянску: Инесаро буе, па-макшанску: Инзаронь аймак) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўдні Мардовіі ў Расеі. Адміністрацыйным цэнтарам зьяўляецца горад Інсар.

Інсарскі раён
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус муніцыпальны раён[d]
Адміністрацыйны цэнтар Інсар
Дата ўтварэньня 16 ліпеня 1928
Насельніцтва
Плошча
  • 968,6 км²
Месцазнаходжаньне
Мэдыя-зьвесткі
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Геаграфія рэдагаваць

Інсарскі раён мяжуе з Рузаеўскім, Кавылкінскім і Кадошкінскім раёнамі, а таксама зь Пензенскай вобласьцю. Плошча раёну складае 968,70 км². Паўднёвая частка раёну месьціцца ў нізіннай мясцовасьці, паўночная частка ляжыць на ўсходніх адгор’ях Прыволскага ўзвышша. Рэльеф далей на поўнач значна паніжаецца, а сярэдзіна раёну, дзе знаходзіцца пасёлак Кадошкіна, ёсьць самай высокай кропкай у заходняй частцы Мардовіі.

Гісторыя рэдагаваць

Інсарскі раён быў утвораны ў 1928 годзе ў адпаведнасьці з пастановай УЦВК. У раённым цэнтры, горадзе Інсар, былі адкрытыя пэдагагічная вучэльня, конапаляводчы інстытут, пазьней рэарганізаваны ў сельскагаспадарчы тэхнікум.

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Інсарскі раёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў