Інвалід (фільм)
Інвалі́д (па-славацку: Invalid) — славацкая кінакамэдыя з элемэнтамі чорнага гумару 2023 року рэжысэра Ёнаша Караска. У галоўных ролях — Грэгар Голашка і Здэнек Годла. Фільм апавядае пра жыцьцё звычайнага працаўніка Лацка, які праз бандытаў прыкуты да інваліднага вазка. Ягоны новы сябар, цыган Габа, дапамагае інваліду адпомсьціць злачынцам.
Інвалід | |
па-славацку: Invalid па-чэску: Invalida | |
Жанр | кінакамэдыя[d] |
---|---|
Рэжысэр | |
У ролях |
|
Апэратар | |
Дата выхаду | 9 лютага 2023 |
Працягласьць | 108 хвіліна |
Краіна | |
Мова | славацкая |
Старонка на IMDb |
Сюжэт рэдагаваць
Падзеі разгортваюцца ў славацкім мястэчку ў ліхіх 90-х роках. Лацка — ганарысты супрацоўнік мясцовага музэю, ды надта нэрвовы. Пасьля аднаго з сваіх выбрыкаў ён спрабуе наладзіць стасункі ў сям’і і знаёміцца з бандытамі. Тыя рабуюць яго і выкідаюць у канаву.
Ад сьмерці галоўнага героя ратуе лагодны цыган Габа, зь якім яны паступова таварышуюцца. Аднак Лацка, цяпер прыкуты да інваліднага вазку, прыдумляе пляны адпомсты сваім крыўдзіцелям. Фільм сканчаецца масакрай у музэі, у якой з усіх удзельнікаў выжываюць толькі Лацка з Габам.
Вытворчасьць рэдагаваць
Фільм здымалі ў Браціславе, Трнаве і ў цыганскім табары пад Тамашыкавым.
Героі размаўляюць простай мовай, а нават вульгарнай. Паводле стылю «Інвалід» падобны да раньніх фільмаў Гая Рычы, спалучаны з музыкай у стылі «цыганскіх» фільмаў Эміра Кустурыцы. Фінальная сцэна ў музэі нагадвае галівудзкія блёкбастары.
Прэм’ера фільму ў Славаччыне адбылася 9 лютага 2023 року.
Ролі рэдагаваць
Актор | Роля |
---|---|
Грэгар Голашка | Лацка Гундэр |
Здэнек Годла | Габа |
Іва Гогал | сьледчы Кайзэр |
Даніель Фішэр | сьледчы Фін |
Гелена Крайчава | Лацава жонка Здэна |
Свэцё Малахаўскі | карумпаваны староста |
Сава Попавіч | правадыр банды |
Клара Мэлішкава | псыхоляг |
Некалькі другасных роляў згулялі вядомыя славацкія рэпэры:
Актор | Роля |
---|---|
Рытмус | бандыт |
Майк Сьпірыт | паліцыянт |
Вэц | паліцыянт |
Ацэнкі рэдагаваць
Фільм заняў 4-е месца ў сьпісе найбольш касавых фільмаў Славаччыны 2023 року[2].
Пасьля выхаду ў сетцы Netflix выйшаў на першае месца паводле праглядаў з Славаччыны.
Прэміі і ўзнагароды рэдагаваць
Фільм перамог у 7 з 13 намінацыяў прэміі Славацкай кінэматаграфічнай і тэлевізійнай акадэміі «Сонца ў сетцы» 2024 року.
Крыніцы рэдагаваць
Вонкавыя спасылкі рэдагаваць
- Інвалід у Чэхаславацкай кінабазе зьвестак
- Інвалід (анг.) на сайце IMDb
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |