Ікар (па-старажытнагрэцку: Ἴκαρος) — пэрсанаж старажытнагрэцкай міталёііі.

Ікар і Дэдал

Паводле міту, яго бацька Дэдал на загад крыцкага цара Мінаса пабудаваў лябірынт для Мінатаўра і дапамог Арыядне вызвалідь зь лябірынта Тэсэя, за што разам з Ікарам быў зьняволены. Дэдал і Ікар зрабілі зь пер’я і воску крылы, бацька даляцеў да Сыцыліі, а сын занадта наблізіўся да сонца, воск на крылах растапіўся, Ікар зваліўся ў мора і загінуў.

Вобраз Ікара, чалавека, які ўзьляцеў да сонца, часта выкарыстоўваецца ў літаратуры, выяўленчым мастацтве, музыцы.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Ікарсховішча мультымэдыйных матэрыялаў