Ігар Луцкі
Ігар Уладзімеравіч Луцкі (нар. 1972, Столін) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Міністар інфармацыі Рэспублікі Беларусь (з 4 чэрвеня 2020 году).
Ігар Луцкі | |
Міністар інфармацыі Рэспублікі Беларусь | |
---|---|
4 чэрвеня 2020 — цяперашні час | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Раман Галоўчанка |
Папярэднік: | Алесь Карлюкевіч |
Кіраўнік сталічнага тэлебачаньня | |
2017 - 3 чэрвеня 2020 — цяперашні час | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
1972 (52 гады) Столін |
Адукацыя: | |
Узнагароды: |
Жыцьцяпіс рэдагаваць
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт у 1994 годзе і Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце ў 2000 годзе.
У 1995—2000 гадах працаваў у Міністэрстве па кіраваньні дзяржаўнай маёмасьцю і прыватызацыі, у 2000—2002 гадах — дарадчык-кансультант, намесьнік загадчыка аддзелу інфарматыкі і аргтэхнікі канцылярыі прэзыдэнта, у 2002—2004 гадах працаваў у апараце Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі.
У 2004—2006 гадах — намесьнік дырэктара БелТА, у 2006—2008 гадах — дырэктар прафсаюзнага «Новага радыё», у 2008—2014 гадах — першы намесьнік дырэктара БелТА.
У 2014—2018 гадах — першы намесьнік міністра інфармацыі, у 2018—2020 гадах узначальваў Сталічнае тэлебачаньне (СТБ).
4 чэрвеня 2020 году прызначаны міністрам інфармацыі Рэспублікі Беларусь. 5 красавіка 2021 году прызначаны намесьнікам кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь[2].
17 сьнежня 2020 году яго ўнёс у свой санкцыйны сьпіс Эўразьвяз[3], 18 лютага 2021 году — Вялікабрытанія[4], 22 сакавіка — Швайцарыя[5], 21 чэрвеня — Канада[6]. 26 студзеня 2021 году да сьнежаньскага пакету санкцый ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[7].
Крыніцы рэдагаваць
- ^ а б в г https://president.gov.by/be/president/administration/rukovodstvo
- ^ Луцкі назначаны намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта
- ^ Два бізнэсоўцы і кампаніі ВПК: хто трапіў пад чарговыя санкцыі і што гэта за кампаніі. Радыё «Свабода» (2020-12-17). Праверана 2021-09-09 г.
- ^ США и Великобритания ввели новые санкции против белорусских чиновников, судей и сотрудников силовых органов (рас.). Meduza (2021-02-19). Праверана 2021-09-09 г.
- ^ Searching for subjects of sanctions
- ^ Backgrounder – sanctions related to Belarus (анг.). Урад Канады (2021-06-21). Праверана 2021-09-09 г.
- ^ Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain countries concerning restrictive measures against Belarus (анг.). Рада Эўрапейскага зьвязу (2021-01-26). Праверана 2021-09-09 г.