Іва Андрыч

югаслаўскі пісьменьнік

І́ва А́ндрыч (па-сэрбску: Ivo Andrić; 9 кастрычніка 1892 — 13 сакавіка 1975) — югаслаўскі паэт, празаік, эсэіст і дыплямат сэрбскага паходжаньня, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры 1961 году «за ўсю літаратурную творчасьць на тэму гісторыі аднаго народу» і за раман «Мост на Дрыне» як вяршыню гэтай творчасьці.

Іва Андрыч
Иво Андрић
Іва Андрыч (1961 год)
Іва Андрыч (1961 год)
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 10 кастрычніка 1892(1892-10-10)
в. Долац, Аўстра-Вугоршчына
Памёр 13 сакавіка 1975(1975-03-13)[1][2][3][…] (82 гады)
Пахаваны
Сужэнец Міліца Бабіч-Яванавіч[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці навэліст, пісьменьнік
Гады творчасьці з 1911
Жанр паэзія, раман і апавяданьне
Мова сэрбскахарвацкая мова[4] і сэрбская[5]
Значныя творы «Траўніцкая кроніка»
Прэміі Нобэлеўская прэмія ў галіне літаратуры (1961)
Узнагароды
Order of the Hero of Socialist Labour
Нобэлеўская прэмія ў галіне літаратуры
ордэн Нямецкага арла
Подпіс Выява аўтографу

Біяграфія рэдагаваць

Іва Андрыч нарадзіўся 9 кастрычніка 1892 году ў Долацы блізу Траўніку ў Босьніі, якая ў той час знаходзілася пад уладай Аўстра-Вугоршчыны, у харвацкай каталіцкай сям’і рамесьніка. Калі Іву было два гады, бацька памёр. Маці празь нястачу вымушаная была аддаць Іва на выхаваньне сваякам у Вышэград, што на рацэ Дрыне, дзе ён і скончыў базавую школу. Атрымаў строгае каталіцкае выхаваньне. У 1912 скончыў гімназію ў Сараеве, пазьней вучыўся ва ўнівэрсытэтах у Загрэбе (філязофскі факультэт), цэнтральнай Эўропы[6] (Вене, Кракаве і Грацы). Праз сваю палітычную дзейнасьць (удзел у сэпаратысцкім руху «Млода Босна») быў арыштаваны аўстрыйскімі ўладамі ў часе Першай сусьветнай вайны і адбываў трохгадовае пакараньне ў Марыборы і Добаі. У турме чытаў Дастаеўскага, К’еркегора і іншых аўтараў, перакладаў аўтабіяграфічную паэму Оскара Ўайльда «Баляда Рэдынгскай турмы». Ад 1939 году і да красавіка 1941 году (напад Нямеччыны на Югаславію) быў прадстаўніком Югаславіі ў Бэрліне. Дэпутат Саюзнай народнай скупшчыны ад Босьніі, старшыня саюзу пісьменьнікаў Югаславіі[7]. Абараніў доктарскую дысэртацыю па філязофіі на тэму «Разьвіцьцё духоўнага жыцьця ў Босьніі пад турэцкім уплывам» ва ўнівэрсытэце Грацу ў 1923 годзе. Стаў сябрам Сэрбскай Акадэміі Навук у 1926 годзе. На працягу Другой сусьветнай вайны ён жыве пад дамашнім арыштам у сваёй кватэры ў Бялградзе. У гэты час Андрыч не друкаваўся, але напісаў свае найлепшыя раманы. Пасьля вайны Андрыч уступае ў кампартыю Югаславіі ды займае там высокае становішча. У 1959 годзе жэніцца зь Міліцай Бабіч, якая працуе мастачкай-дэкаратаркай у Бялградзкім нацыянальным тэатры. Пасьля сьмерці жонкі ў 1968 годзе ўсё меней друкуецца. У выніку хваробы памірае 13 сакавіка 1975 году ў Белградзе.

Творчасьць рэдагаваць

Матэрыял для сваёй творчасьці Іва Андрыч чэрпаў з гісторыі, фальклёру і культуры сваёй роднай Босьніі. Пачаў пісаць па-харвацку, але, як і многія іншыя харвацкія аўтары пасьля заснаваньня Каралеўства сэрбаў, харватаў і славенцаў, перайшоў на экаўскі дыялект, які лічыцца выключна сэрбскім. У 1918 годзе ў Заграбе выйшла выйшла ягоная першая кніга — збор лірычных вершаў «Экс Понта»[8]. Аўтар кароткіх раманаў «Паненка» (1945), «Пракляты двор» (Prokleta avlija, 1954) ды «Омерпаша Аатас» (незакончаны, выд. 1976). Сусьветную вядомасьць прынесьлі раманы «Траўніцкая кроніка» ды «Мост на Дрыне» (абодва 1945). Аўтар літаратурна-крытычных прац пра дзяячоў сэрбскай ды сусьветнай культуры (Пятра Негоша, В. Караджыча, Ф. Гоя ды іншых).

Бібліяграфія рэдагаваць

  • Ex Ponto, (З мора) зборнік лірычных вершаў у прозе (1918)
  • Неспакоі, зборнік лірычных вершаў у прозе (1920)
  • Put Alije Đerzeleza (Шлях Аліі Джэрзэлеза), зборнік апавяданьняў ды аповесьцяў (1920)
  • Travnička hronika (Траўніцкая кроніка) (1945)
  • Na Drini ćuprija (Мост на Дрыне) (1945)
  • Gospođica (Спадарычна) (1945)
  • Priča o vezirovom slonu (Гісторыя пра візіравага слана) (1948)
  • Omerpaša Latas (1977)
  • Staze, lica, predeli
  • Сабрана дела. Т.1-17. Београд и др., 1981.
  • Трывожны год (беларускі пераклад). Мн., 1978.
  • Мост на Дрыне. Пракляты двор (беларускі пераклад). Мн., 1993.

Беларускія пераклады рэдагаваць

На беларускую мову творы І. Андрыча перакладалі В. Рагойша, А. Разанаў, Л. Самасейка, Б. Сачанка, М. Супрунчук, Г. Тварановіч, І. Чарота.

  • Трывожны год: Аповесці і апавяданні: Пер. з серб.-харв. / Прадм. Б. Сачанкі. — Мн.: Мастац. літ., 1978.
  • Мост на Дрыне: Раман; Пракляты двор: Апавяданні / Пер. з сербскахарв. Б. Сачанкі, І. Чароты. — Мн.: Маст.літ., 1993. — 591 с. — (Скарбы сусвет. літ.).
  • Ліст з 1920 года // № 4 (103) — 2011. С. 492—502. Пераклаў Мікіта Супрунчук.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б Roux P. d. Nouveau Dictionnaire des œuvres de tous les temps et tous les pays (фр.) — 2 — Éditions Robert Laffont, 1994. — Vol. 1. — P. 98. — ISBN 978-2-221-06888-5
  2. ^ Ivo Andrić // Store norske leksikon (бук.) — 1978. — ISSN 2464-1480
  3. ^ Ivo Andrić // Hrvatski biografski leksikon (харв.) — 1983.
  4. ^ The Nobel Prize in Literature 1961 (анг.)
  5. ^ Andrić, Ivo, 1892-1975 // CONOR.SI
  6. ^ Энциклопедия читателя/Под. ред. Ф. А. Еремеева. — Т.1. Екатеринбург, 1999—792 с ISBN 5-7525-0522-4
  7. ^ Большая энциклопедия: В 62 томах. Т.3. -М.: ТЕРРА, 2006. — 592 с ISBN 5-273-00432-2
  8. ^ Балютавичюте Э.-Б., Тютюнник В. М. Лауреаты Нобелевской премии по литературе, (1901-1990):Биогр.справ. — Тамбов: 1991. — С. 233.

Літаратура рэдагаваць

  • Лихачева Л. П. Иво Андрић: Биобиблиогр. указ. М.: Книга, 1974.
  • Поповић Р. Иво Андрић: Живот. Беогр.,1988.
  • Ларина О. В., Гитун Т.В и др. Лауреаты Нобелевской премии. ООО «Дом Славянской книги», 2006. — 864 с. ISBN 5-85550-115-9