Іван Эйсмант

беларускі тэлевядучы
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Эйсмант.

Іва́н Міха́йлавіч Э́йсмант, творчы псэўданім Іван Міха́йлаў (нар. 1977, в. Луцкаўляны, Гарадзенскі раён, цяпер Беларусь) — беларускі тэлевядоўца, старшыня Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Беларусі.

Іван Эйсмант
Дата нараджэньня 20 студзеня 1977(1977-01-20) (47 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак тэлевядовец
Месца працы
Жонка Натальля Эйсмант
Узнагароды
мэдаль Францішка Скарыны Падзяка прэзыдэнта Рэспублікі Беларусі

Біяграфія рэдагаваць

Нарадзіўся 20 студзеня 1977 году ў в. Луцкаўляны Гарадзенскага раёну[1] ў сям’і Міхаіла Андрэевіча й Ганны Канстаўцінаўны Эйсмантаў[2]. У 1998 годзе[3] з адзнакаю скончыў Акадэмію МУС Беларусі[4] па спэцыяльнасьці юрыст[1][3]. Восем гадоў працаваў па спэцыяльнасьці ў Гародні, меў званьне капітана[2]. У гэты час працаваў пазаштатным карэспандэнтам газэты «Прессбол»[4].

На тэлебачаньне прыйшоў вядучым праграмы «Дзелавое жыцьцё». У далейшым вёў праграмы «Сфэра інтарэсаў», «Зона Х», «Навіны», «Панарама». Вёў праграмы «Галоўны этэр»[3], у якой зьяўляўся разам з жонкаю Натальляю, і «Спорт-кадр»[4].

Вучыўся ў Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь[2]. Займаў пасаду галоўнага дырэктара Галоўнай дырэкцыі Агенцыі тэлевізійных навінаў(ru) Першага нацыянальнага тэлеканалу.

12 мая 2017 г. прызначаны намесьнікам старшыні Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Беларусі[5].

6 лютага 2018 г. прызначаны на пасаду кіраўніка НДТРК РБ[6].

У лютым 2020 году заявіў, што на базе Агенцыі тэлевізійных навінаў(ru) будзе створаны новы навіновы канал, які можна будзе параўнаць з «Euronews(be)» і «BBC»[7]. У лютым 2020 году грэбліва выказаўся пра тарашкевіцу[8]. У чэрвені 2020 году, камэнтуючы справу «Белгазпрамбанку» й Віктара Бабарыкі, заявіў, што «ва ўнутраныя беларускія справы ўмешваецца іншая дзяржава»[9]. У ліпені 2020 году выказаў упэўненасьць у тым, што значная частка беларускага сэгмэнту Інтэрнэту «выкарыстоўваецца на разгойдваньне сытуацыі»[10].

У жніўні 2020 году частка супрацоўнікаў Белтэлерадыёкампаніі паспрабавала арганізаваць страйк. Эйсмант адмовіўся выходзіць да пратэстоўцаў на вуліцу й заявіў, па словах перамоўшчыкаў, што «ўсе, каму штосьці не падабаецца, могуць звольніцца на працягу гадзіны»[11][12]. Празь некалькі дзён Эйсмант адказаў на афіцыйныя паведамленьні пра пачатак забастоўкі, заявіўшы, што яна супярэчыць заканадаўству. Частка звольненых і супрацоўнікаў, якія звольніліся, была заменена расейскімі грамадзянамі, у тым ліку з «Расеі сёньня(be)»[13][14][15]. Таксама Эйсмант адмовіўся асьвятляць масавыя пратэсты ў рэспубліцы, што было адным з патрабаваньняў некалькіх сотняў супрацоўнікаў Белтэлерадыёкампаніі[16][17].

Санкцыі ЭЗ, іншых краінаў рэдагаваць

Іван Эйсмант станавіўся суб’ектам забароны на паездкі й замарожваньня актываў Эўрапейскім Зьвязам як частка сьпісу беларускіх чыноўнікаў, адказных за палітычныя рэпрэсіі, падтасоўку вынікаў галасаваньня й прапаганду[18]. Пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 17 сьнежня 2020 году Эйсмант быў уключаны ў «чорны сьпіс» ЭЗ за парушэньні правоў чалавека[19]. Рада Эўрапейскага зьвязу(be) адзначыла, што Эйсмант як кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі адказвае за распаўсюджваньне прапаганды ў дзяржаўных СМІ й падтрымлівае рэжым Лукашэнкі[19]. Таксама Эйсмант выступіў з публічнымі заявамі з крытыкаю мірных пратэстоўцаў, адмовіўся асьвятляць пратэсты ды звольніў страйкуючых супрацоўнікаў Белтэлерадыёкампаніі[19]. Акрамя таго, Эйсманта ў свае санкцыйныя сьпісы ўключылі Вялікабрытанія[20], Швайцарыя[21][22]. 26 студзеня 2021 году да сьнежаньскага пакету санкцый ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[23]. У жніўні 2023 года да санкцый супраць Эйсманта далучылася Канада[24].

Узнагароды рэдагаваць

Узнагароджаны мэдалём Францішка Скарыны[3].

Сям’я рэдагаваць

Мае сястру Ганну Эйсмант, тэлевядучую Белтэлерадыёкампаніі[4]. З 2010 году ў шлюбе з тэлевядучаю Натальляю Сялюн (Эйсмант)[25].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б Милиция Беларуси № 5, 2013
  2. ^ а б в Жизнь в прямом эфире, или эти незвездные Эйсмонты
  3. ^ а б в г Іван Эйсмант (вядоўцы АТН) // Белтэлерадыёкампанія, 2021 г. Праверана 7 жніўня 2021 г.
  4. ^ а б в г Пяць фактаў пра новую прэс-сакратарку Лукашэнкі Наталлю Эйсмант
  5. ^ Заместителем председателя НГТРК назначен Иван Эйсмонт
  6. ^ Уладзімер Мацьвееў. Лукашэнка абнавіў кіраўніцтва цэнтральных СМІ // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 6 лютага 2018 г. Праверана 7 жніўня 2021 г.
  7. ^ Эйсмант: новы інфармацыйны тэлеканал плянуецца запусціць у 2021 годзе // БелТА, 13 лютага 2020 г. Праверана 7 жніўня 2021 г.
  8. ^ «Это не белорусский язык». Глава Белтелерадиокомпании высмеял тарашкевицу
  9. ^ Иван Эйсмонт: «Во внутренние дела страны вмешивается другое государство»(недаступная спасылка)
  10. ^ Иван Эйсмонт: существенный сегмент белорусского интернета используется для раскачивания ситуации в стране
  11. ^ «То, что сделала власть с моими друзьями, простить не могу». Сотрудники госТВ бастуют, но далеко не все Архіўная копія ад 2020-08-17 г.
  12. ^ Сотрудники гостелерадиокомпании Белоруссии объявили о забастовке
  13. ^ Silvia Stöber. (2020-09-06) Proteste gegen Lukaschenko - Wie geht es weiter in Belarus? (ням.). tagesschau.de(de)Праверана 2021-03-25 г. Архіўная копія ад 2021-01-21 г.
  14. ^ З АНТ звольніліся каля чвэрці усіх супрацоўнікаў. Кім іх замянілі і што там адбываецца цяпер (бел.). Радыё Свабода (2020-11-20). Праверана 2021-06-20 г. Архіўная копія ад 2021-06-07 г.
  15. ^ Disinformation Fuels Hate on Belarusian TV (анг.). Усходняя апэрацыйная група стратэгічных зносін (2021-06-28). Праверана 2021-07-08 г. Архіўная копія ад 2021-07-08 г.
  16. ^ Что Эйсмонт предложил бастующим? Забастовка на БТ: «россияне сидят, сами не рады, что в это вляпались»?
  17. ^ Хватит теребить долгунец. Сотрудники гостелевидения объясняют, почему они уходят с работы
  18. ^ Rikard Jozwiak. (2020-12-17) EU Officially Slaps More Economic Sanctions On Belarus Over Crackdown (анг.). Радыё Свабодная Эўропа/Радыё СвабодаПраверана 2021-07-21 г. Архіўная копія ад 2021-07-21 г.
  19. ^ а б в Council Implementing Regulation (EU) 2020/1387 of 2 October 2020 implementing Article 8a(1) of Regulation (EC) No 765/2006 concerning restrictive measures in respect of Belarus // Official Journal of the European Union L 319 I
  20. ^ CONSOLIDATED LIST OF FINANCIAL SANCTIONS TARGETS IN THE UK (анг.). Office of Financial Sanctions Implementation HM Treasury (2021-06-25).
  21. ^ Michael Shields; Kevin Liffey. (2021-07-07) Swiss widen sanctions list against Belarus (анг.). ReutersПраверана 2021-07-10 г. Архіўная копія ад 2021-07-07 г.
  22. ^ Sanctions program: Belarus: Verordnung vom 11. Dezember 2020 über Massnahmen gegenüber Belarus (SR 946.231.116.9), Anhang 1 Origin: EU Sanctions: Art. 2 Abs. 1 (Finanzsanktionen) und Art. 3 Abs. 1 (Ein- und Durchreiseverbot) (анг.). Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаньнях(de) (2021-07-07). Праверана 2021-07-10 г. Архіўная копія ад 2021-07-07 г.
  23. ^ Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain countries concerning restrictive measures against Belarus (анг.). Рада Эўрапейскага зьвязу (2021-01-26). Праверана 2021-09-09 г.
  24. ^ Канада ввела санкции против Минобороны Белоруссии и Ивана Эйсмонта (рас.) РБК Архіўная копія ад 2023-09-01 г.
  25. ^ На свадьбе ведущих Первого канала хозяйничала милиция(недаступная спасылка)