Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Чарнякевіч.

Іва́н Міха́йлавіч Чарняке́віч (нар. 1955, вёска Плябанцы Пружанскага раёну Берасьцейскай вобласьці, БССР) — беларускі мастак.

Іван Чарнякевіч
Імя пры нараджэньні Іван Міхайлавіч Чарнякевіч
Дата нараджэньня 1955(1955)
Месца нараджэньня Плябанцы, Пружанскі раён Берасьцейскай вобласьці, БССР
Занятак маляр

Жыцьцяпіс рэдагаваць

Дзіцячыя гады прайшлі ў Пружанах.

У 1973 скончыў Рэспубліканскую школу-інтэрнат па музыцы і выяўленчым мастацтве (Менск), у 1981 — Вышэйшую мастацка-прамысловую вучэльню імя Мухінай(ru) у Ленінградзе. Пасьля вучобы ажаніўся з мастачкай Верай Прохаравай і застаўся ў Ленінградзе[1].

Адзін з аснавальнікаў аб’яднаньня мастакоў-беларусаў Балтыі «Маю гонар»[2] і Беларускага грамадзка-культурнага таварыства ў Санкт-Пецярбургу[3]. Сябра Саюзу мастакоў Расеі (1991)[4].

Жыве ў Санкт-Пецярбургу. З жонкай Верай Прохаравай маюць двух дзяцей.

Творчасьць рэдагаваць

Удзельнічае ў мастацкіх выставах з 1981 року. Працуе ў тэхніцы алейнага жывапісу, габэлену і росьпісу па шоўку. Выстаўляўся ў Маскве, Санкт-Пецярбургу, Латвіі, Эстоніі, Італіі, Швайцарыі, Нідэрляндах[1].

Працы знаходзяцца ў калекцыях Дзяржаўнага мастацкага музэю Беларусі (Менск)[5], музэю кнігадрукаваньня Францішка Скарыны (Полацак), краязнаўчым музэі Наваградку, беларускім культурным цэнтры ў Сыднэі (Аўстралія), Расейскім культурным цэнтры ў Сэуле (Карэя), Вайскова-касьмічнай акадэміі імя Мажайскага(ru) ў Санкт-Пецярбургу (Расея), у прыватных зборах у ЗША, Італіі, Нідэрляндах, Расеі, Францыі.

У гонар 580-годзьдзя Пружанаў і 20-годзьдзя «Палацыку» мастак падараваў пружанскаму музэю тры свае карціны «Жанчыны Палесься. Фота пачатку XX стагодзьдзя», «Песьня» ды «Сусьвет»[6].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б Тамара Тиборовская. (9 ліпеня 2014) Российский художник Иван Чернякевич представил свои работы в Бресте (рас.). Tomin.by. Праверана 12 ліпеня 2014 г.
  2. ^ Вячка Целеш. (20 чэрвеня 2011) Ёсьць мастакі-беларусы ў Балтыі. Латвійскае таварыства беларускай культуры «Сьвітанак». Праверана 1 жніўня 2013 г.
  3. ^ Александр Жабский. (12 красавіка 2006) Культура без конъюнктуры (рас.) Культуры и традиции. Портал национальных общин. Праверана 1 жніўня 2013 г.
  4. ^ Софья Азархи. Чернякевич Иван Михайлович. «Живопись на шелке» (рас.) Официальный сайт Выставочного Центра Санкт-Петербургского Союза Художников Праверана 1 жніўня 2013 г.
  5. ^ Беларускія мастакі ў сьвеце Мінулыя выставы. Нацыянальны мастацкі музэй Рэспублікі БеларусьПраверана 1 жніўня 2013 г.
  6. ^ Натальля Пракаповіч. Падарунак ад мастака // Раённыя будні. — 24 ліпеня 2013. — № 57 (9602). — С. 5.

Літаратура рэдагаваць

  • Натальля Пракаповіч. Падарунак ад мастака // Раённыя будні. — 24 ліпеня 2013. — № 57 (9602). — С. 5.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць