Ёакім Бліхфэльд

дацкі хакеіст

Ёакім Бліхфэльд (па-дацку: Joachim Blichfeld; нар. 17 ліпеня 1998 году) — дацкі хакеіст, нападнік швэдзкага клюбу «Вэкшэ Лэйкерз». У 2016 годзе на драфце НХЛ быў абраны клюбам «Сан-Хасэ Шаркс» у сёмым раўндзе пад агульным 210-м нумарам.

Ёакім Бліхфэльд
Рост 188 см[1] або 187 см[2]
Вага 81 кг[1]
Пазыцыя нападнік
Грамадзянства
Дата нараджэньня 17 ліпеня 1998(1998-07-17)[1][2] (25 гадоў)
Месца нараджэньня
Клюб Вэкшэ Лэйкерз
Выступаў за
Драфт НХЛ 210, 2016
Сан-Хасэ Шаркс
Гульнявая кар’ера 2018 — цяпер

Кар’ера рэдагаваць

Яшчэ юнаком перабраўся ў суседнюю Швэцыю, дзе быў у структуры клюбу «Мальмё Рэдгокс». Яшчэ не дэбютаваўшы ў Швэдзкай хакейнай лізе быў абраны на драфце НХЛ клюбам «Сан-Хасэ Шаркс» у 2016 годзе. Пасьля гэтага далучыўся да клюбу «Портлэнд Ўінтэргокс» з Заходняй хакейнай лігі, дзе пачаў сэзон 2016—2017 гадоў. 28 сьнежня 2016 году ўзгадніў трохгадовы кантракт пачаткоўца з «Шаркс»[3], але працягнуў абараняць колеры портлэндзкага клюбу.

Бліхфэльд далучыўся да клюбу «Сан-Хасэ Баракуда» з Амэрыканскай хакейнай лігі, дзе пачаў сэзон 2019—2020 гадоў. 12 сьнежня 2019 года быў выкліканы да клюбу НХЛ[4]. Запачаткаваў кар’еру ў НХЛ у матчы супраць «Нью-Ёрк Рэйнджарз»[5]. Бліхфэльд завяршыў сэзон толькі тройчы згуляўшы за «Сан-Хасэ Шаркс», гэтак не здабыўшы пунктаў. У той жа час ён назьбіраў 32 пункты ў 44 гульнях за «Баракуду», дзякуючы чаго быў уключаны ў Матч усіх зорак АХЛ[6]. Праз пандэмію каранавірусу вярнуўся на радзіму, дзе пэўны час абараняў колеры «Фрэдэрыксгаўн Ўайт Гокс». Пасьля гэтага вярнуўся ў НХЛ, а пасьля сэзону 2020—2021 гадоў узгодніў новы кантракт на год[7].

8 чэрвеня 2022 году склаў працоўную ўгоду з швэдзкім клюбам «Вэкшэ Лэйкерз»[8].

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць